Афіцыйны сайт ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Хатняя перамога пасля двухмесячнага перапынку
    Падрабязнее
  • Вадзім Скрыпчанка пакінуў пасаду галоўнага трэнера ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ»
    Падрабязнее
  • «Тарпеда-БЕЛАЗ» абыграў «Арсенал»
    Падрабязнее

Пенальці, рэалізаваны Багданам Мышэнка, прынёс нічыю ў матчы з «Гарадзеяй»

 

Другі хатні матч запар «Тарпеда-БЕЛАЗ» гуляе ўнічыю, пры гэтым забіваючы з адзінаццаціметровай адзнакі. Розніца толькі ў тым, што ў мінулы раз, са «Славіяй», адыгрываўся супернік, а на гэты раз наганяць прыйшлося ўжо гаспадарам.

У першым тайме вастрыні было няшмат. Самы небяспечны момант паўстаў, калі Марка Абрадавічу ўдалося ўцячы адзін на адзін з галкіперам «Гарадзеі», але ўдар у серба атрымаўся занадта прамалінейным, у літаральным сэнсе, і ня склаў праблемы для Ігара Даўгяла. А вось закід у штрафную «Тарпеда» за хвіліну да перапынку пагрозы, здавалася, не нёс, але аслеплены сонцам Уладзімір Бушма страціў мяч, які стаў лёгкай здабычай Арцёма Архіпава.

Адыграліся «аўтазаводцы» неўзабаве пасля пачатку другога тайма, калі мяч трапіў у руку абаронцу «Гарадзеі» Юрыю Валовіку, які знаходзіўся ў штрафной. Пенальці ўпэўнена рэалізаваў Багдан Мышэнка. У далейшым гульня праходзіла больш актыўна, чаму спрыялі і праведзеныя замены, аднак удары жодзінцаў так і не дасягнулі мэты. У сваю чаргу, госці таксама стараліся зноў звярнуць сітуацыю ў сваю карысць, але абаронцы і брамнік «Тарпеда» такой магчымасці ім не далі.

ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – ГАРАДЗЕЯ – 1:1
25 жніўня, Жодзіна, стадыён «Тарпеда», 1120 гледачоў.
Суддзя: С.Гараюцін (Мінск).
Галы: 0:1 – Архіпаў, 44. 1:1 – Мышэнка, 50-пен.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Бушма, Афі, Мышэнка, Букорац, Хачатуран (к) (Прэмудраў, 82), Салавей (Юсаў, 64), Мішчанка, Гарбачык, Бегуноў, Абрадавіч (По, 74), Шчадзін.
Запасныя: Гарбуноў, Ясковіч, Нікалаевіч, Клімовіч.
ГАРАДЗЕЯ: Даўгяла, Архіпаў (Волкаў, 90), Ёксімавіч, Паўлючак (к), Байдук (Васькоў, 76), Валовік, Сазановіч, Сайчыч, Пушнякоў, Жарскіс, Рудзік (Башылаў, 74).
Запасныя: Раманюк, Мітасаў, Сарокін, Пазняк.
Папярэджанні: Афі (39), Хачатуран (68) / Валовік (20), Рудзік (62), Башылаў (84), Паўлючак (90), Васькоў (94+).

воскресенье, 25.08.2019 22:11
Актуальная інфармацыя

НАБОР В ГРУППЫ ПОДГОТОВКИ
2010, 2011 годов рождения

Обращаться по телефонам: 5-10-49 (Вадим Михайлович), 8-029-994-04-71 (Сергей Михайлович), 8-044-477-29-62 (Михаил Демьянович).

партнёры