Афіцыйны сайт ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Хатняя перамога пасля двухмесячнага перапынку
    Падрабязнее
  • Вадзім Скрыпчанка пакінуў пасаду галоўнага трэнера ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ»
    Падрабязнее
  • «Тарпеда-БЕЛАЗ» абыграў «Арсенал»
    Падрабязнее

Перамога дубля ў Нясвіжы

 

На нясвіжскім стадыёне «Ураджай» прайшоў матч дублюючых складаў каманд «Тарпеда-БЕЛАЗ» і «Гарадзея». Узмоцнены гульцамі асноўнага складу тарпедаўскі дубль ў чацвёртым туры атрымаў другую перамогу ў сезоне – нагадаем, што ў мінулым годзе за ўвесь чэмпіянат была здабыта толькі адна вікторыя, так што такі старт і радуе, і абнадзейвае.

Нельга сказаць, што перамога дасталася лёгка. А вынік быў зроблены на зыходзе гадзіны гульні, калі за тры хвіліны жодзінцы двойчы паразілі вароты суперніка – зрабілі гэта Дзяніс Лявіцкі і Дзмітрый Галуза.

19 красавіка, Нясвіж. Матч дублюючых складаў.
ГАРАДЗЕЯ (д) – ТАРПЕДА-БЕЛАЗ (д) – 0:2.
Галы: 0:1 – Лявіцкі, 53. 0:2 – Галуза, 56.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Тымбур, Гузняк (к), Глушакоў, Багданаў (Сівакоў, 88), Каралёнак, Лукашэвіч, Мікалаевіч, Юсаў (Галуза, 46), Хендогі (Макарэвіч, 68), Лявіцкі, По.

пятница, 19.04.2019 19:26
Актуальная інфармацыя

НАБОР В ГРУППЫ ПОДГОТОВКИ
2010, 2011 годов рождения

Обращаться по телефонам: 5-10-49 (Вадим Михайлович), 8-029-994-04-71 (Сергей Михайлович), 8-044-477-29-62 (Михаил Демьянович).

партнёры