Афіцыйны сайт ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Жодзіна

Перамога пасля месяца асечак

 

Пасля хатняй перамогі над «Смалявічамі» 28 мая, тарпедаўскі дубль за тры туры толькі аднойчы разжыўся адным ачком. І вось, праз месяц, доўгачаканая перамога. Зноў дома – на гэты раз над «Віцебскам».

Першы тайм завяршыўся з вынікам 2:1 – перавага каманды «Тарпеда-БЕЛАЗ» як па ліку, так і па гульні. Пасля перапынку падапечныя Сяргея Ярмоленка накшталт як нават дадалі, стварылі шэраг перспектыўных момантаў, але павялічыць адрыў у ліку змаглі толькі на зыходзе кампенсаванага часу.

27 чэрвеня, Жодзіна. Матч першынства дублёраў.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ (д) – ВІЦЕБСК (д) – 3:1.
Галы: 1:0 – Сівакоў, 17. 2:0 – Буценас, 27. 2:1 – Скібскі, 33. 3:1 – Макарэвіч, 94+.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Сіліч, Каралёнак, Сівакоў (Міхейчык, 88), Глушакоў (Гутырчык, 63), Багданаў (к), Галуза (Каралькевіч, 87), Лявіцкі, Макарэвіч, Буценас, Гузняк, Кавальчук.

суббота, 27.06.2020 19:16
Актуальная інфармацыя

НАБОР В ГРУППЫ ПОДГОТОВКИ
2010, 2011 годов рождения

Обращаться по телефонам: 5-10-49 (Вадим Михайлович), 8-029-994-04-71 (Сергей Михайлович), 8-044-477-29-62 (Михаил Демьянович).

партнёры