Афіцыйны сайт ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Хатняя перамога пасля двухмесячнага перапынку
    Падрабязнее
  • Вадзім Скрыпчанка пакінуў пасаду галоўнага трэнера ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ»
    Падрабязнее
  • «Тарпеда-БЕЛАЗ» абыграў «Арсенал»
    Падрабязнее

Перамога ў «аўтазаводскім дэрбі»

 

Дзве папярэднія асечкі ў хатніх матчах сур’ёзна настройвалі каманду Вадзіма Скрыпчанка на чарговы паядынак перад сваімі заўзятарамі. І на гэты раз «аўтазаводцы» змаглі парадаваць жодзінскіх гледачоў перамогай і магчымасцю атрымаць бонусныя піцы ад партнёра клуба Pizza Smile.

Леташнія сустрэчы з вярнуўшыміся пасля доўгага перапынку ў вышэйшую лігу мінскімі аднаклубнікамі завяршыліся перамогамі жодзінскіх «аўтазаводцаў», і ў цяперашнім дэрбі яны таксама ўзялі верх. Гаспадары двойчы прымусілі вымаць мяч з сеткі галкіпера сталічнай каманды Рамана Сцяпанава, які, дарэчы, некалі гуляў у Жодзіна. У першым галявым эпізодзе пасля выканання Багданам Мышэнка штрафнога ўдару абаронца мінчан паспрабаваў вынесці мяч у поле, але міжволі зрабіў накід на галаву Віталя Гайдучыка, і той адкрыў лік у матчы. У другім эпізодзе Марка Абрадавіч, актыўна прэсінгуя ў штрафной суперніка, прымусіў памыліцца брамніка, ад нагі якога мяч адскочыў да Багдана Мышэнка. Жодзінскаму гульцу заставалася толькі не прамахнуцца з выгоднай пазіцыі.

Другі тайм больш актыўна правялі госці, і тут на выручку «Тарпеда-БЕЛАЗу» зноў прыйшла добрая рэакцыя брамніка Уладзіміра Бушмы. Гуляючы «па ліку», жодзінскія тарпедаўцы звыкла зрабілі стаўку на контратакі, але на гэты раз не атрымалі поспех у стваральных дзеяннях. Агрэхі ў каманднай гульні кампенсаваліся высокай самааддачай кожнага члена каманды, і дзякуючы гэтаму ўдалося ўтрымаць пераможны лік пры дамінаванні суперніка. 2:0 – і «Тарпеда-БЕЛАЗ» умацоўвае свае пазіцыі ў верхняй частцы турнірнай табліцы.

ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – ТАРПЕДА МІНСК – 2:0
25 красавіка, Жодзіна, стадыён «Тарпеда», 1310 гледачоў.
Суддзя: С.Сцецурын (Брэст).
Галы: 1:0 – Гайдучык, 13. 2:0 – Мышэнка, 25.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Бушма, Аффі, Олсан, Прэмудраў (Мікалаевіч, 68), Мышэнка (Катляроў, 57), Букорац, Хачатуран (к), Салавей, Шчэрба, Гайдучык, Абрадавіч (Клімовіч, 87).
Запасныя: Гарбуноў, Лявіцкі, По, Гарбачык.
ТАРПЕДА: Сцяпанаў, Васільеў (к), Глебко, Бутарэвіч, Бацішчаў (Арэхаў, 88), Куаджа (Кляннё, 78), Тамела, Шумілаў, Глінскі, Джыгера (Збунь, 81), Крывулькін.
Запасныя: Лявонаў, Піліпавец, Крывулец, Елезаранка.
Папярэджанні: Мышэнка (54), Абрадавіч (74), Мікалаевіч (93+).

пятница, 26.04.2019 00:10
Актуальная інфармацыя

НАБОР В ГРУППЫ ПОДГОТОВКИ
2010, 2011 годов рождения

Обращаться по телефонам: 5-10-49 (Вадим Михайлович), 8-029-994-04-71 (Сергей Михайлович), 8-044-477-29-62 (Михаил Демьянович).

партнёры