Афіцыйны сайт ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Хатняя перамога пасля двухмесячнага перапынку
    Падрабязнее
  • Вадзім Скрыпчанка пакінуў пасаду галоўнага трэнера ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ»
    Падрабязнее
  • «Тарпеда-БЕЛАЗ» абыграў «Арсенал»
    Падрабязнее

Перамога ў спарынгу з «Іскрай»

 

Перад тым, як адправіцца на трэніровачны збор у Турцыю, «аўтазаводцы» правялі хатні таварыскі матч з «Іскрай» са Смаленску.

Перавага каманды беларускай вышэйшай лігі перад прадстаўніком расійскага мінору было відавочным, але не вылілася ў багацце галоў. Відаць, тарпедаўцы стараліся не растрачваць шмат энергіі перад надыходзячымі насычанымі двума тыднямі працы на зборы. Да таго ж, асцерагаліся ад магчымых траўмаў – было трывожна, калі ў сярэдзіне першага тайма Багдану Мышэнка заехалі ў нагу, і паўабаронцу спатрэбілася дапамога клубных медыкаў. На шчасце, абышлося без сур’ёзных наступстваў.

Распячатаў вароты «Іскры», як ужо павялося, Марка Абрадавіч. Форвард атрымаў перадачу з флангу ад Уладзіміра Шчэрбы і з блізкай адлегласці «расстраляў» брамніка. А канчатковы лік усталяваў Жан По – івуарыец атрымаў пас на ход з глыбіні, увайшоў у штрафную і перакінуў галкіпера.

ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – ІСКРА – 2:0
9 лютага, Жодзіна, таварыскі матч.
Галы: 1:0 – Абрадавіч, 28. 2:0 – По, 88.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Бушма (Тымбур, 46), Шчэрба, Гайдучык (Лукашэвіч, 46), Аффі, Лявіцкі, Букарач (Багданаў, 46), Клімовіч (Мікалаевіч, 46), Мышэнка (Салавей, 46), Катляроў (По, 46 ), Гарбачык (Красноў, 46), Абрадавіч (Юсаў, 46).

суббота, 09.02.2019 18:09
Актуальная інфармацыя

НАБОР В ГРУППЫ ПОДГОТОВКИ
2010, 2011 годов рождения

Обращаться по телефонам: 5-10-49 (Вадим Михайлович), 8-029-994-04-71 (Сергей Михайлович), 8-044-477-29-62 (Михаил Демьянович).

партнёры