Афіцыйны сайт ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Хатняя перамога пасля двухмесячнага перапынку
    Падрабязнее
  • Вадзім Скрыпчанка пакінуў пасаду галоўнага трэнера ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ»
    Падрабязнее
  • «Тарпеда-БЕЛАЗ» абыграў «Арсенал»
    Падрабязнее

Перамога ў таварыскім матчы

 

Спарынг са «Смалявічамі» не толькі дазволіў запоўніць паўзу ў чэмпіянаце, але і даў магчымасць атрымаць гульнявую практыку тым гульцам жодзінскай каманды, каму яе ў сілу розных прычын не хапае. У прыватнасці, упершыню пасля доўгага перапынку месца ў варотах заняў Уладзімір Бушма – і адыграў «на нуль». А два галы, забітыя яго аднаклубнікамі, дазволілі «аўтазаводцам» падняць баявы дух пасля нядаўніх няўдач.

Першы тайм прайшоў без забітых мячоў і без відавочнай перавагі адной з каманд. А пасля перапынку гаспадары, практычна цалкам абнавіўшы склад, выглядалі больш свежымі і змаглі дамагчыся поспеху. Жан По, добра «накруціўшы» на сваім флангу супернікаў, аддаў пас на ход Дзмітрыю Юсаву, і той з вострага вугла «прабіў» Яўгена Абрамовіча, які бараніў браму «Смалявічаў». Ужо ў кампенсаваны час Юсаў ледзь не паўтарыў той жа «фокус», але шлях мячу заступіў абаронца, які не паспеў прыбраць руку. У выніку – пенальці, які ўпэўнена рэалізаваў Андрэй Хачатуран.

9 верасня, Жодзіна, таварыскі матч.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – СМАЛЯВІЧЫ – 2:0.
Галы: 1:0 – Юсаў, 78. 2:0 – Хачатуран, 90+2-пен.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Бушма, Аляхновіч (Багданаў, 46), Алексіевіч (Бабічаў, 46), Катляроў (Юсаў, 46), Хачатуран, Карповіч (Шчэрба, 46), Дз.Клімовіч (Лявіцкі, 46, Карповіч, 72 ), Новік, Канцавы (Аффі, 46), Гарбачык (Салугін, 46), Мышэнка (По, 46).

воскресенье, 09.09.2018 20:51
Актуальная інфармацыя

НАБОР В ГРУППЫ ПОДГОТОВКИ
2010, 2011 годов рождения

Обращаться по телефонам: 5-10-49 (Вадим Михайлович), 8-029-994-04-71 (Сергей Михайлович), 8-044-477-29-62 (Михаил Демьянович).

партнёры