Афіцыйны сайт ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Жодзіна

Перамога з буйным лікам

 

Трэцюю перамогу з буйным лікам у бягучым чэмпіянаце атрымалі «аўтазаводцы». На гэты раз пад белазаўскую машыну патрапілі суседзі са Смалявічаў.

У першым тайме гаспадары аказалі тарпедаўцам годны супраціў, і нават прапушчаны незадоўга да перапынку мяч здолелі тут жа адыграць. Але на другую палову матчу іх сілаў не хапіла, а вось «Тарпеда-БЕЛАЗ» асвяжыў склад і зрабіў сапраўдную аблогу брамы суперніка. Выніковы лік мог быць і больш значны, калі б не намаганні галкіпера «Смалявічаў».

СМАЛЯВІЧЫ – ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – 1:4
18 кастрычніка, Смалявічы, стадыён «Азёрны», 870 гледачоў.
Суддзя: Дз. Доля (Гродна).
Галы: 0:1 – Вялозу, 39. 1:1 – Ложкін, 41. 1:2 – Анцілеўскі, 52. 1:3 – Бардачоў, 64. 1:4 – Рамас, 74.
СМАЛЯВІЧЫ: Куршубадзе, Дземчанка, Ложкін (Александровіч, 80), Савосцікаў (Макушынскі, 85), Бачароў, Патапенка, Ханкевіч (Чыж, 90), Ковель, Джыгера (к), Шавель, Алібекаў.
Запасныя: Лазоўскі, Радзівонаў, Багданаў.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Бушма, Усцінаў, Габоўда (Марэшы, 77), Рамас, Хачатуран (к), Вялозу (Нікалаевіч, 46), Бардачоў, Аўссі, Капленка (Афанасьеў, 46), Яшын, Анцілеўскі.
Запасныя: Казлоў, Прамудраў, Шчэрба, Паўлюкавец.
Папярэджанне: Бачароў (16).

воскресенье, 18.10.2020 20:34
Актуальная інфармацыя

НАБОР В ГРУППЫ ПОДГОТОВКИ
2010, 2011 годов рождения

Обращаться по телефонам: 5-10-49 (Вадим Михайлович), 8-029-994-04-71 (Сергей Михайлович), 8-044-477-29-62 (Михаил Демьянович).

партнёры