Афіцыйны сайт ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Другі раз за сезон разграмілі «Дынама»
    Падрабязнее
  • «Тарпеда-БЕЛАЗ» і «Віцебск» узялі па адным ачку
    Падрабязнее
  • Хет-трык Камароўскага не пакінуў шанцаў «аўтазаводцам»
    Падрабязнее

Пераможная серыя працягваецца

 

Трэцюю вікторыю запар (без уліку тэхнічнай перамогі над мінскім «Тарпеда») атрымалі «аўтазаводцы» – пасля «Нёмана» і «Слуцка» абыграны «Гомель». Гэтая перамога з лікам 2:0 тым больш каштоўная, што, па-першае, яна прыйшлася якраз на святкаванне Дня машынабудаўніка, а па-другое, з яе пачаў свой жодзінскі этап кар’еры Юрый Пунтус.

Новы галоўны трэнер карэнных пераўтварэнняў рабіць не стаў, адзінае – адышоў ад звыклай у апошні час схемы з двума нападаючымі. У астатнім склад застаўся практычна тым жа, што і ў папярэдняй гульні са «Слуцкам». І што цікава – так жа, як і тады, «Тарпеда-БЕЛАЗ» забіў хуткі гол, прычым зрабіў гэта той жа Ігар Кузьмянок. Цэнтральны абаронца зноў эфектыўна падключыўся да выканання «стандарту» на палове поля гасцей.

Калі павялі ў ліку, «аўтазаводцы» зайгралі «другім нумарам». З улікам тактычна пісьменнай гульні ў абароне і надзейнасці Уладзіміра Бушмы, крок апраўданы, але мінімальная перавага ў ліку пакідала сумненні ў зыходзе матчу. Зняў іх дакладны ўдар Валерыя Гарбачыка, які скарыстаўся тэхнічнай перадачай Нікіты Нікалаевіча.

ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – ГОМЕЛЬ – 2:0
28 верасня, Жодзіна, стадыён «Тарпеда», 1750 гледачоў.
Суддзя: С.Лабацэвіч (Віцебск).
Галы: 1:0 – Кузьмянок, 6. 2:0 – Гарбачык, 54 (пас – Нікалаевіч).
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Бушма, Афі, Прэмудраў, Мышэнка, Хачатуран (к), Лявіцкі, Клімовіч (Нікалаевіч, 40), По (Салавей, 90), Кузьмянок, Алісейка, Гарбачык (Шчадзін, 71).
Запасныя: Казлоў, Мішчанка, Бегуноў, Абрадавіч.
ГОМЕЛЬ: Кавлінаў, Іваноў, Васільеў, Юдзянкоў (к), Маляка, Суханаў, Нівалда, Мілеўскі (Глебко, 58), Шрамчанка, Болаў (Луцэвіч, 73), Жосткін.
Запасныя: Кавалёў, Ігнаценка, Сокал, Цярэшчанка, Трафімчук.
Папярэджанні: Жосткін (5).

суббота, 28.09.2019 20:22
Актуальная інфармацыя

НАБОР В ГРУППЫ ПОДГОТОВКИ
2010, 2011 годов рождения

Обращаться по телефонам: 5-10-49 (Вадим Михайлович), 8-029-994-04-71 (Сергей Михайлович), 8-044-477-29-62 (Михаил Демьянович).

партнёры