Афіцыйны сайт ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Хатняя перамога пасля двухмесячнага перапынку
    Падрабязнее
  • Вадзім Скрыпчанка пакінуў пасаду галоўнага трэнера ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ»
    Падрабязнее
  • «Тарпеда-БЕЛАЗ» абыграў «Арсенал»
    Падрабязнее

Пераможны гол … на першай хвіліне!

 

А калі дакладней, то на 28-й секундзе. Менавіта столькі спатрэбілася «Тарпеда-БЕЛАЗу», каб забіць «Шахцёру» гол, які стаў адзіным у нядзельным паядынку жодзінскай і салігорскай каманд.

Спроба гасцей адразу завалодаць ініцыятывай павярнулася супраць іх саміх у самым літаральным сэнсе гэтага слова. Першую атаку «гарнякоў» гаспадары спынілі ля ўваходу ў сваю штрафную, і адразу ж Аляксандр Паўлавец моцным ўдарам запусціў мяч на чужую палову поля, дзе чакаў падобнага развіцця падзей Валерый Гарбачык. Скарыстаўшыся няўзгодненасцю дзеянняў абаронцы і галкіпера «Шахцёра», нападаючы завалодаў мячом і адправіў яго ў пустыя вароты. Самы хуткі гол сезону адбыўся!

Цяпер ужо складана сказаць, ці прыйшлося трэнерскім штабам пасля такога пачатку ўносіць карэкціроўкі ў свае планы на гульню, але відавочна, што жодзінскі сцэнар працаваў з большай эфектыўнасцю. Тарпедаўцы аддалі апанентам ініцыятыву, але да вядомых межаў – «Шахцёр» даходзіў толькі да лініі штрафной, а далей нібы ўпіраўся ў нябачную сцяну. Акрамя таго, салігорцам пастаянна прыходзілася асцерагацца хуткіх контратак, а ў іх арганізацыі «чорна-белыя» былі нястрымнымі.

Яшчэ да перапынку «Тарпеда-БЕЛАЗ» мог двойчы павялічваць адрыў – «Шахцёру» двойчы пашанцавала: заблакавалі ўдар Андрэя Хачатурана і вынеслі з «стужачкі» мяч, адпраўлены ў вароты Уладзіславам Клімавічам. У другім тайме гэтак відавочных магчымасцяў забіць у «аўтазаводцаў» не было, хоць ўзмацненне атакавалай групы і дало аб сабе ведаць – напружанне ў гасцявой брамы ўзнікала перыядычна. А вось Уладзімір Бушма запісаў сабе ў актыў чарговы «сухі» матч, практычна не выпрабоўваючы праблем – дзеянні яго партнёраў у абароне былі настолькі бездакорнымі, што «гарнякі» за ўсю гульню, па сутнасці, так і не стварылі ніводнага патэнцыйна галявога моманту.

ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – ШАХЦЁР – 1:0
28 кастрычніка, Жодзіна, стадыён «Тарпеда», 1340 гледачоў.
Суддзя: А.Васілевіч (Мазыр).
Гол: 1:0 – Гарбачык, 1.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Бушма, Алексіевіч, Катляроў, Хачатуран (к), Ул.Клімовіч (Юсаў, 82), Шчэрба, Дз.Клімовіч, Паўлавец, Канцавы, Гарбачык (Мышэнка, 68), По (Салугін, 65).
Запасныя: Плотнікаў, Аффі, Лявіцкі, Бабічаў.
ШАХЦЁР: Клімовіч (к), Сачыўка, Рыбак, Бурко (Бардачоў, 88), Мацвейчык, Сзоке, Сялява (Нікалаеску, 80), Грамыка (Лісаковіч, 69), Балановіч, Кавалёў, Лапцеў.
Запасныя: Часноўскі, Шыбун, Шымунавіч, Эбонг.
ПАПЯРЭДЖАННІ: Катляроў (33), Балановіч (37), Сялява (42), Бурко (85), Канцавы (88).

воскресенье, 28.10.2018 21:04
Актуальная інфармацыя

НАБОР В ГРУППЫ ПОДГОТОВКИ
2010, 2011 годов рождения

Обращаться по телефонам: 5-10-49 (Вадим Михайлович), 8-029-994-04-71 (Сергей Михайлович), 8-044-477-29-62 (Михаил Демьянович).

партнёры