Афіцыйны сайт ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Хатняя перамога пасля двухмесячнага перапынку
    Падрабязнее
  • Вадзім Скрыпчанка пакінуў пасаду галоўнага трэнера ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ»
    Падрабязнее
  • «Тарпеда-БЕЛАЗ» абыграў «Арсенал»
    Падрабязнее

Перапынілі бяспройгрышную серыю «Гомеля»

 

З розным настроем падышлі да матчу 22-га тура, які адбыўся суботнім вечарам у Жодзіна, «Тарпеда-БЕЛАЗ» і «Гомель». Калі госці адзначыліся зайздроснай бяспройгрышнай серыяй гульняў у чэмпіянаце, якая змясціла пяць перамог і нічыю з мінскім «Дынама», то гаспадароў пераследвалі няўдачы: за нічыей з «Мінскам» – дзве запар паразы ад «Гарадзеі» і брэсцкага «Дынама». Гэтыя вынікі зблізілі каманды ў турнірнай табліцы, і пасля асабістай сустрэчы разрыў павінны быў або скараціцца да мінімуму, або павялічыцца.

Хоць цалкам верагодны быў і трэці зыход, пры якім усе засталіся б пры сваіх. І падзеі першага тайма прымушалі схіляцца менавіта да гэтага варыянту. Кожная з каманд «наскрэбла» па некалькі патэнцыйна небяспечных момантах, але так і не змагла імі распарадзіцца. Яшчэ і даводзілася прыстасоўвацца да цяжкага набраклага вільгаццю полю – за доўгае лета гэтага года ад такіх газонаў паспелі адвыкнуць.

Аднак пасля перапынку «Тарпеда-БЕЛАЗ» змог наддаць, і верагоднасць нічыйнага зыходу апынулася пад пытаннем. Спрацавалі два «кадравыя» рашэнні Алега Кубарава, які ўключыў у стартавы склад Уладзіміра Шчэрбу і прытрымаў у рэзерве Дзмітрыя Юсава. Яны і зрабілі гол роўна на зыходзе гадзіны гульнявога часу. Навес абаронцы быў адрасны і дакладны, а ўдар нападаючага галавой – цяжкім для брамніка. Юсаў пабег святкаваць узяцце варот да трыбунаў, а ўжо праз пару хвілін ледзь не стварыў дубль – перашкодзіў своечасова выскачыўшы насустрач галкіпер. Яшчэ праз хвіліну умацаваць становішча сваёй каманды мог Аляксандр Катляроў, але ўдар у яго атрымаўся крышачку недакладным.

Выпускаць гэтак патрэбную, перш за ўсё, у псіхалагічным плане, перамогу было ніяк нельга. «Аўтазаводцы» яе і не выпусцілі, нарэшце падаўшы сваім заўзятарам нагоду парадавацца.

ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – ГОМЕЛЬ – 1:0.
22 верасня, Жодзіна, стадыён «Тарпеда», 670 гледачоў.
Суддзя: С.Гараюцін (Мінск).
Гол: 1:0 – Юсаў, 60 (пас – Шчэрба).
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Бушма, Аффі (Канцавы, 76), Аляхновіч, Катляроў, Хачатуран (к), Ул.Клімовіч, Шчэрба, Дз.Клімовіч, Паўлавец, Гарбачык (Юсаў, 46), По (Салугін, 82).
Запасныя: Тымбур, Алексіевіч, Лявіцкі, Бабічаў.
ГОМЕЛЬ: Дудар, Баа, Юдзянкоў (к), Капор, Бацішчаў, Андрэеў, Шапавал (Дао, 79), Волкаў (Штыгель, 46), Цярэшчанка (Ражкоў, 84), Шрамчанка, Акубардзія.
Запасныя: Кавалёў, Янчанка, Еза, Жосткін.
Папярэджанні: Гарбачык (45), Волкаў (46+), Аффі (47), Баа (74), Салугін (94+).

воскресенье, 23.09.2018 01:38
Актуальная інфармацыя

НАБОР В ГРУППЫ ПОДГОТОВКИ
2010, 2011 годов рождения

Обращаться по телефонам: 5-10-49 (Вадим Михайлович), 8-029-994-04-71 (Сергей Михайлович), 8-044-477-29-62 (Михаил Демьянович).

партнёры