Афіцыйны сайт ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Другі раз за сезон разграмілі «Дынама»
    Падрабязнее
  • «Тарпеда-БЕЛАЗ» і «Віцебск» узялі па адным ачку
    Падрабязнее
  • Хет-трык Камароўскага не пакінуў шанцаў «аўтазаводцам»
    Падрабязнее

Перапынілі серыю няўдач

 

Каманда «Тарпеда-БЕЛАЗ» у матчы 11-га тура на сваім стадыёне абыграла з мінімальным лікам «Віцебск», тым самым перапыніўшы няўдалую серыю гульняў з двух паражэнняў запар. Перамогу «аўтазаводцам» прынёс гол Багдана Мышэнка, забіты на 14-й хвіліне сустрэчы.

У цэлым гэта быў паядынак годных адзін аднаго супернікаў, кожны з якіх жадаў палепшыць сваё турнірнае становішча і не шкадаваў на гэта сіл і энергіі. Таму хоць з-за гарачага надвор’я хуткасці ў матчы былі не так высокімі, гульня ўсё роўна была насычана момантамі. Мабыць, «Тарпеда-БЕЛАЗ» больш валодаў тэрытарыяльнай перавагай, да якой ў самым канцы матчу дадалася яшчэ і колькасная, але і «Віцебск» прымусіў пахвалявацца жодзінскіх заўзятараў і папрацаваць Уладзіміра Бушму.

Сказаць, што гаспадарам больш пашанцавала, было б няправільна. Не шанцаванне, а індывідуальнае майстэрства Багдана Мышэнка і цэласная гульня ўсёй каманды дазволілі забраць тры ачкі ў непасрэднага канкурэнта.

А днём раней перамогу з лікам 2:1 атрымалі тарпедаўскія дублёры. Вызначыліся Мікалай Макарэвіч і Антон Багданаў.

ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – ВІЦЕБСК – 1:0
15 чэрвеня, Жодзіна, стадыён «Тарпеда», 1190 гледачоў.
Суддзя: С.Сцецурын (Брэст).
Гол: Мышэнка, 14.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Бушма, Аффі, Мышэнка (По, 72), Хачатуран (к), Лявіцкі, Мікалаевіч (Катляроў, 62), Клімовіч, Шчэрба, Гайдучык, Гарбачык (Юсаў, 84), Абрадавіч.
Запасныя: Гарбуноў, Лукашэвіч, Кузьмянок, Шыбун.
ВІЦЕБСК: Жураў, Скітаў (к), Вандэрсан, Пячэнін (Нурысаў, 70), Клапоцкі, Хубуція (Волкаў, 88), Фяшчук, Карамушка, Рыжкоў (Фядосаў, 64), Старгародскі, Золатаў.
Запасныя: Самовіч, Масесаў, Мацвеенка, Чалаў, Волкаў.
Папярэджанне: Клапоцкі (71).
Выдаленне: Карамушка (85).

воскресенье, 16.06.2019 10:31
Актуальная інфармацыя

НАБОР В ГРУППЫ ПОДГОТОВКИ
2010, 2011 годов рождения

Обращаться по телефонам: 5-10-49 (Вадим Михайлович), 8-029-994-04-71 (Сергей Михайлович), 8-044-477-29-62 (Михаил Демьянович).

партнёры