Афіцыйны сайт ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Хатняя перамога пасля двухмесячнага перапынку
    Падрабязнее
  • Вадзім Скрыпчанка пакінуў пасаду галоўнага трэнера ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ»
    Падрабязнее
  • «Тарпеда-БЕЛАЗ» абыграў «Арсенал»
    Падрабязнее

Першая гульня – і адразу буйная перамога

 

Сустрэча з «Даўгаўпілсам» у матчы адкрыцця турніру «Белазавец-2019» стала першай спробай сіл для каманды Вадзіма Скрыпчанка. І хоць камплектаванне яшчэ не завершана, а некаторыя гульцы знаходзяцца ў Жодзіна толькі лічаныя дні, чорна-белая дружына ўжо стварае добрае ўражанне. Перамога з лікам 5:0 – выдатны старт і аптымістычны пачатак.

«Аўтазаводцы» досыць хутка адкрылі лік пасля таго, як Дзмітрый Юсаў без шанцаў для брамніка замкнуў падачу з кутняга. А вось другое ўзяцце варот прыйшлося чакаць да другога тайма. Ледзь выйшаўшы з распранальні, гаспадары турніру правялі выніковую атаку, якую завяршыў Валерый Гарбачык.

Фатальным для «Даўгаўпілса» стала з’яўленне на поле Марка Абрадавiча. Напорысты форвард адразу стаў прыкметнай фігурай, удала адкрываўся, часта прапаноўваў сябе партнёрам і неўзабаве сцягнуў на сябе абарону суперніка. Але гэта не перашкодзіла сербу двойчы вызначыцца ў дэбютным для сябе матчы за новую каманду. А за секунду да фінальнага свістка лiк давёў да разгромнага Аляксандр Красноў.

Трэба адзначыць, што латвійская каманда ў цэлым зусім не выглядала «хлопчыкамі для біцця». І ва Уладзіміра Бушмы ў першым тайме, і ў Эміля Тымбура ў другім былі моманты, калі даводзілася ратаваць каманду ад небяспечных удараў прыбалтыйскіх футбалістаў. І ўсё ж перавага «аўтазаводцаў» аказалася бясспрэчнай.

ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – Даўгаўпілс – 5:0
29 студзеня, Жодзіна, «Белазавец-2019», 1 тур.
Галы: 1:0 – Юсаў, 8. 2:0 – Гарбачык, 47. 3:0 – Абрадавiч, 70. 4:0 – Абрадавiч, 88. 5:0 – Красноў, 90.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Бушма (Тымбур, 46), Гайдучык (Лукашэвіч, 46), Аффi, Шчэрба (Бялко, 46), Лявіцкі, Клімовіч (Мікалаевіч, 46), Прэмудраў (Багданаў, 65), По (Катляроў, 60), Салавей (Мышэнка, 46), Гарбачык (Абрадавич, 60), Юсаў (Красноў, 46).

вторник, 29.01.2019 16:20
Актуальная інфармацыя

НАБОР В ГРУППЫ ПОДГОТОВКИ
2010, 2011 годов рождения

Обращаться по телефонам: 5-10-49 (Вадим Михайлович), 8-029-994-04-71 (Сергей Михайлович), 8-044-477-29-62 (Михаил Демьянович).

партнёры