Афіцыйны сайт ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Хатняя перамога пасля двухмесячнага перапынку
    Падрабязнее
  • Вадзім Скрыпчанка пакінуў пасаду галоўнага трэнера ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ»
    Падрабязнее
  • «Тарпеда-БЕЛАЗ» абыграў «Арсенал»
    Падрабязнее

Першая хатняя параза

 

«Родныя сцены» упершыню з пачатку сезона не дапамаглі «аўтазаводцам». Фактар ​​хатняга стадыёна можа згуляць на руку ў сітуацыі хісткай раўнавагі, але на гэты раз супернік аб’ектыўна быў мацней.

Надзейная гульня галкіпера і дысцыплінаваныя дзеянні жодзінскіх абаронцаў не дазволілі «Гарадзеі» яшчэ да перапынку падмацаваць сваю перавагу галамі, хоць госці не раз былі да гэтага блізкія. Іх атакуючыя памкненні ўвянчаліся поспехам толькі ў пачатку другога тайма – Дзмітрый Лебедзеў майстэрскі накруціў двух абаронцаў і адправіў мяч у вароты ушчыльную са штангай.

Пасля забітага мяча «Гарадзея» пераключылася на гульню «па ліку», і ў «Тарпеда» сталі з’яўляцца моманты. Спрыялі перахопу ініцыятывы і праведзеныя нехарактэрна рана замены. Аднак эшаланаваная абарона гасцей дазваляла «аўтазаводцам» спадзявацца, галоўным чынам, на ўдары з далёкай і сярэдняй дыстанцыі, а таксама на «стандарты». Але атрымаць з іх карысць так і не ўдалося, як і выратаваць гульню.

ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – ГАРАДЗЕЯ – 0:1
31 жніўня, Жодзіна, стадыён «Тарпеда», 1050 гледачоў.
Суддзя: С.Сцяцурын (Брэст).
Гол: Лебедзеў, 55.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Плотнікаў, Аффі, Аляхновіч, Катляроў, Хачатуран, Юсаў (Ул.Клімовіч, 56), Дз.Клімовіч (к), Паўлавец, Гарбачык, Бабічаў (Алексіевіч, 39), Мышэнка (По, 46).
Запасныя: Бушма, Салугін, Карповіч, Канцавы.
ГАРАДЗЕЯ: Даўгяла, Ігнаценка (Лазовіч, 78), Усеня, Дубаіч (Зянько, 84), Лебедзеў (к), Назаранка, Ціханоўскі, Паўлючак, Валовік, Жарскіс, Пазняк.
Запасныя: Раманюк, Пласконны, Валовіч, Завадскі, Арцюх.
Папярэджанні: Жарскіс (62), Аффі (90).

пятница, 31.08.2018 22:54
Актуальная інфармацыя

НАБОР В ГРУППЫ ПОДГОТОВКИ
2010, 2011 годов рождения

Обращаться по телефонам: 5-10-49 (Вадим Михайлович), 8-029-994-04-71 (Сергей Михайлович), 8-044-477-29-62 (Михаил Демьянович).

партнёры