Афіцыйны сайт ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Другі раз за сезон разграмілі «Дынама»
    Падрабязнее
  • «Тарпеда-БЕЛАЗ» і «Віцебск» узялі па адным ачку
    Падрабязнее
  • Хет-трык Камароўскага не пакінуў шанцаў «аўтазаводцам»
    Падрабязнее

Першую стадыю Кубка прайшлі без праблем

 

Лёгкай дарогай у 1/8 фіналу Кубка Беларусі аказаўся для «аўтазаводцаў» выезд у Баранавічы. Мясцовая каманда, якая замыкае турнірную табліцу першай лігі, нічога не змагла супрацьпаставіць прадстаўнікам элітнага дывізіёна.

Праўда, адзін гол тарпедаўцы ўсё ж прапусцілі – гаспадары выканалі штрафной, вынесці мяч адразу ў абаронцаў не атрымалася, а аслеплены сонцам Уладзімір Бушма не змог адбіць ўдар галавой Аляксея Пятрэнка. Але гэта і быў фактычна адзіны галявы момант «Баранавічаў», у астатнім гаспадаром становішча цалкам з’яўляўся «Тарпеда-БЕЛАЗ». Акрамя сямі мячоў, якія пабывалі ў варотах гаспадароў, было яшчэ шмат нерэалізаваных жодзінцамі момантаў – нагода лішні раз падумаць аб марнатраўнасці, якая ў іншы час можа стварыць праблемы.

Цяпер засталося дачакацца 29 ліпеня і даведацца наступнага суперніка ў Кубку Беларусі.

БАРАНАВІЧЫ – ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – 1:7
24 ліпеня, Баранавічы, стадыён «Лакаматыў». Матч 1/16 Кубка Беларусі.
Суддзя: Ул.Русакоў (Мінск).
Галы: 0:1 – Салавей, 9. 1:1 – Пятрэнка, 12. 1:2 – Мышэнка, 27. 1:3 – Гарбачык, 39. 1:4 – Юсаў, 54. 1:5 – Прэмудраў, 60. 1:6 – Клімовіч, 65. 1:7 – Абрадавіч, 91+ – пен.
БАРАНАВІЧЫ: Велікевіч (Агапаў, 46), Дошчачка, Валынец, Буры, Сушчэвіч, Сілінскі, Бахар (Дзенісевіч, 70), Лапіцкі, Пятрэнка, Чудук (к), Лузан (Кругленя, 46).
Запасныя: Падбярэзскі, Кіпра, Рапейко, Пузевіч, Дзенісевіч.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Бушма, Мышэнка (Нікалаевіч, 57), Букорац, Хачатуран (к) (Прэмудраў, 46), Салавей, Юсаў (Абрадавіч, 57), По, Кузьмянок (Гайдучык, 7), Мішчанка, Гарбачык, Бягуноў (Клімовіч , 46).
Запасныя: Казлоў, Лявіцкі.
Папярэджанні: Сілінскі (3), Нікалаевіч (63).

среда, 24.07.2019 21:10
Актуальная інфармацыя

НАБОР В ГРУППЫ ПОДГОТОВКИ
2010, 2011 годов рождения

Обращаться по телефонам: 5-10-49 (Вадим Михайлович), 8-029-994-04-71 (Сергей Михайлович), 8-044-477-29-62 (Михаил Демьянович).

партнёры