Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Запрашаем на матч завяршэння сезону!
    Падрабязнее
  • «Шахцёр» пераможаны, гонка працягваецца!
    Падрабязнее
  • Іван Канавалаў, Міхаіл Калугін і Ян Афі правялі ўрок футбола ў СШ №5
    Падрабязнее

Першы матч у Турцыі – пераможны

 

З перамогі пачалі аўтазаводцы рэалізоўваць праграму спарынгаў на турэцкім зборы. Луганская «Зара», якая набрала аптымальныя кандыцыі напярэдадні аднаўлення чэмпіянату Украіны, нічога не змагла супрацьпаставіць «Тарпеда-БЕЛАЗу», чыя перадсезонная падрыхтоўка яшчэ толькі ў самым разгары. Вынік паядынку – 2: 0 на карысць жодзінцаў.

Асноўныя падзеі матчу развіваліся ў першым тайме. На 16-й хвіліне Камо Аганнісян пасам уразрэз  вывеў на добрую пазіцыю Ягора Зубовіча, і каб не даць беларускаму нападніку прабіць, украінскі абаронца быў вымушаны сфаліць. Пенальці рэалізаваў Андрэй Хачатуран. А літаральна праз дзве хвіліны Максім Скавыш адправіў у забег Джэліла Асані, македонец зрабіў перадачу на Міхаіла Афанасьева, і той адправіў другі мяч у вароты «Зары».

Гулялі з моцным супернікам, таму ўдвая рады перамозе, тым больш што згулялі «на нуль», – скупа, але ёміста пракаментаваў гульню аўтар аднаго з забітых мячоў Андрэй Хачатуран.

19 лютага, Турцыя, Сідэ. Таварыскі матч. Суддзя: С.Цынкевіч.
ЗАРА – ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – 0:2.
Галы: 0:1 – Хачатуран, 16-п. 0:2 – Афанасьеў, 18.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Фамічоў, Панкавец, Імерекаў (53, Паўлавец), Клапоцкі, Аганнісян, Асані (65, Шчэрба), Хачатуран, Шапавал, Зубовіч (73, Джугір), Афанасьеў (61, Салавей), Скавыш (61, Рэкіш).

воскресенье, 19.02.2017 18:13
Актуальная інфармацыя

Лепшыя бамбардзіры чэмпіяната             

1. Міхаіл Гардзейчук (БАТЭ) – 18                            
2. Павел Савіцкі (Нёман) – 14
3. Антон Сарока (Дынама-Мінск) – 12
4. Егор Зубовіч (Тарпеда-БЕЛАЗ) – 11              

Лепшыя асістэнты чэмпіяната     

1. Ігар Стасевіч (БАТЭ) – 11
2. Дзмітрый Рэкіш (Тарпеда-БЕЛАЗ) – 10
3. Эдгар Аляхновіч (Шахцёр) – 8
3. Мікалай Януш (Шахцёр) – 8     

партнёры