Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна

Першым голам за «Тарпеда» Ягор Зубовіч прынёс сваёй камандзе перамогу ў Наваполацку

 

Гульня шостага тура ў Наваполацку паміж «Нафтанам» і «Тарпеда-БЕЛАЗам» – з тых, што абмяркоўваюць мала і забываюць хутка. Для нас галоўнае тое, што аўтазаводцы змаглі ўзяць у ёй тры ачкі – любы іншы вынік быў бы непрымальны. Хоць гаспадары былі блізкія да таго, каб утрымаць нічыйны вынік, але тарпедаўцам зноў удалося вырваць перамогу ў канцоўцы. Доўга чакалі першага гола ад нападніка Ягора Зубовіча, які папоўніў «Тарпеда» напярэдадні пачатку чэмпіянату, і вось ён адбыўся – як раз у патрэбны момант.

У разгорнутым апісанні самой нядзельнай гульні няма неабходнасці. У ёй было занадта мала яркіх момантаў, на якія варта было б звярнуць увагу. Асабліва гэта тычыцца першага тайма, пасля якога Ігар Крывушэнка быў вымушаны выкарыстаць сілу псіхалагічнага ўздзеяння на сваю каманду. Збольшага гэта спрацавала – пасля перапынку гульня аўтазаводцаў стала больш асэнсаванай і нацэленай, у штрафной «Нафтана» перыядычна пачалі ўспыхваць «ачагі напружанасці». Прабіў над ашэсткам Міхаіл Афанасьеў, удар Аляксандра Макася у скачку адбіў галкіпер, штанга «згуляла» за «Нафтан» пасля «стрэлу» Дзмітрыя Рэкіша. Гол «выспяваў», а час раставаў. Але яго хапіла, каб на падачу з кутняга Дзмітрыя Рэкіша адгукнуўся Ягор Зубовіч і галавой пераправіў мяч у вугал варот.

НАФТАН – ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – 0:1
7 мая, Наваполацк, стадыён «Атлант», 400 гледачоў.

Суддзі: Д.Доля, С.Гідревіч, С.Фірыновіч (усе – Гродна).
НАФТАН: Аснін, Гарбачоў, Маркавіч, Марахоўскі (Волкаў, 46), Лісіца, Багуноў (Белікаў, 81), Шкурко, Сучкоў (к), Казлоў, Лавал, Лепскі (Цевераў, 61).
Запасныя: Камінскі, Штыгель, Калінін, Цяплоў.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Фамічоў, Аганісян, Панкавец (к), Шапавал, Макась (Зубовіч, 70), Дарашэнка (Рэкіш, 73), Хачатуран, Скавыш, Паўлавец, Імерэкаў, Афанасьеў (Асані, 84).
Запасныя: Хаткевіч, Сідар, Шчэрба, Джугір.
ГОЛ: 0:1 – Зубовіч (87).
Папярэджанні: Сучкоў, 55, Аганісян, 55, Хачатуран, 69, Рэкіш, 88.

Трэнерскія каментары:

Ігар Крывушэнка ( «Тарпеда-БЕЛАЗ»):
– У нас атрымалася згуляць два розных тайма, і ў распранальні я падзякаваў рабят за выдатны другі тайм. Першы тайм у нас выйшаў практычна без момантаў, прычынай гэтаму лічу недаацэнку суперніка. У перапынку я палічыў патрэбным «ускалыхнуць» каманду, і ў выніку другі тайм атрымаўся бездакорным. Таксама адсутнасць момантаў у першым тайме магу звязаць з дрэннай якасцю поля, вельмі цяжка гуляць на стварэнне, але мы своечасова адаптаваліся. Хацелася б адзначыць, што ў сённяшняй сустрэчы вельмі добра згулялі хлопцы, якія выйшлі на замену, яны абодва паўдзельнічалі ў забітым мячы.

Алег Сідарэнка ( «Нафтан»):
– З нагоды сённяшняга матчу, хацелася б адзначыць, што гэта было крыўднае паражэнне, якога мы не заслугоўвалі. Але, гэта не тыя, папярэднія паразы, сёння мяне вельмі парадаваў настрой маіх хлопцаў. Крыўдна прапускаць на апошніх хвілінах, не схаваю. Але настрой – таксама немалаважная частка гульні, магу сказаць, што гэта вельмі добры знак. З нагоды складу, адзначу, што склад сёння быў аптымальным. Асноўная праблема – гэта атака, гэта відаць, па тым, што мы не можам забіць на працягу шасці гульняў запар. У канцы хацелася б дадаць, што пытанне з фінансаваннем застаецца нявырашаным, сітуацыя не зрушылася з месца. Як гаворыцца, «а воз і цяпер там».

понедельник, 08.05.2017 10:57
Актуальная інфармацыя

15 кастрычніка. Матч юнацкага першынства Беларусі

14:00 ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – ДЫНАМА-МІНСК (2003 г.н.)

партнёры