Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна

Першынство дублёраў: «заруба» у Віцебску

 

У матчы чацвёртага тура першынства дублюючых складаў «Вицебск» – «Тарпеда-БЕЛАЗ» было ўсё, што робіць футбол цікавым: непрымірымая барацьба, багацце галоў, драматычныя падзеі… Па ходзе паядынку то адна, то другая каманда брала верх, і ніхто не мог прадбачыць , якім будзе вынік гэтага матчу.

Ужо з першых хвілін тарпедаўцы апынуліся ў становішчы даганяючых – гаспадары хутка павялі ў ліку. Праз некаторы час госці маглі зраўняць, але Аляксандр Красноў, выконваючы адзінаццаціметровы ўдар, трапіў у ашэстак. Аднавіць раўнавагу атрымалася Андрэю Салаўю, але неўзабаве «Віцебск» зноў вырваўся наперад. І ўсё ж да сыходу ў распранальню «Тарпеда-БЕЛАЗ» змог зраўнаваць шанцы – гэта зрабіў ужо ў кампенсаваны час усё той жа Салавей.

А ў другім тайме даганялі ўжо гаспадары. Зноў ў іх вароты быў прызначаны пенальці, і тут ужо да мяча пайшоў Андрэй Салавей – хет-трык і аўтазаводцы наперадзе! Але праходзіць дзесяць хвілін, і «Віцебск» параўноўвае рахунак. У гэты момант Сяргей Ярмоленка ідзе на досыць нечаканы крок – мяняе раззабіваўшагася Салаўя на Уладзіслава Цурко. І што ж? Ужо праз хвіліну менавіта Цурко забівае пераможны гол!

20 красавіка, Віцебск. Матч першынства дублёраў.
ВІЦЕБСК (д) – ТАРПЕДА-БЕЛАЗ (д) – 3: 4.
Галы: 1:0 – Рузін, 4. 1:1 – Салавей, 24. 2:1 – Баранок, 33. 2:2 – Салавей, 45+1. 3:2 – Салавей, 54-п. 3:3 – Рузін, 64. 3:4 – Цурко, 66.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Абрамовіч, Бялко, Сідар, Паўлюкавец, Гатагаў, А.Макараў, С.Макараў, Красноў, Кулінковіч, Салавей (65, Цурко), Драчоў (90+3, А.Каралёнак).

четверг, 20.04.2017 17:45
Актуальная інфармацыя

ФК “ТАРПЕДА-БЕЛАЗ” АБ’ЯЎЛЯЕ НАБОР
У ГРУПУ ПАДРЫХТОЎКІ 2010 г.н.

Пачатак заняткаў – верасень.

Звяртацца па тэлефонах:
+375 44 477 29 62 (Міхал Дзям’янавіч Русак, трэнер)
5 10 49 (Вадзім Міхайлавіч Бразоўскі, начальник аддзела развіцця маладзежнага футбола)

партнёры