Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Запрашаем на матч завяршэння сезону!
    Падрабязнее
  • «Шахцёр» пераможаны, гонка працягваецца!
    Падрабязнее
  • Іван Канавалаў, Міхаіл Калугін і Ян Афі правялі ўрок футбола ў СШ №5
    Падрабязнее

Поўнае фіяска

 

Тыдзень таму гол Аляксандра Макася на апошняй хвіліне матчу прынес аўтазаводцам перамогу і радасна святкаваўся футбалістамі і заўзятарамі. У панядзелак у Слуцку яго ж дакладны ўдар ў кампенсаваны час не выклікаў ніякіх эмоцый. Такія мячы звычайна называюць «гол прэстыжу», але пра які ўжо прэстыж тут можна казаць. Адправіўшыся рэабілітавацца за вылет з Кубка, «Тарпеда-БЕЛАЗ» паўторна апынуўся біт тым жа супернікам, і біт моцна, паказальна – 4:1.

Эмоцыі, якіх заўзятары так чакалі ад тарпедаўцаў, сталі выяўляцца, мабыць, толькі пры ліку 3:0, і тое былі самыя непажаданыя эмоцыі – разгубленасць, роспач, спустошанасць. А практычна ўвесь першы тайм тое, што адбывалася на полі, больш нагадвала паядынак на шахматнай дошцы, па якой перасоўвалі фігуры, спрабуючы намацаць слабыя месцы ў абароне суперніка. «Слуцк» знайшоў удалы ход і павёў у ліку, а агонь на «дошцы» так і не ўспыхнуў.

Пасля перапынку «Тарпеда-БЕЛАЗ» часцей дзейнічаў у атацы, як таго патрабавала сітуацыя, але праславутая рэалізацыя засталася ляжаць пад ліштвой, назіраючы адтуль, як жодзінскія гульцы запускаюць мяч у неба з розных пазіцый, уключаючы плацдарм ў брамавай пляцоўцы «Слуцка». Не здолеўшы прабіць абарончыя пазіцыі суперніка, разбурылі свае – памылкі ў абароне дазволілі случчанам давесці лік да буйнога, а потым і да непрыстойнага. І ад таго, што «Слуцк» выкарыстаў ці ледзь не ўсе створаныя ім моманты, яшчэ горш, бо з уласнага будавання выняць атрымалася мізэр.

У панядзелак была такая гульня, пра якую хочацца хутчэй забыць. Але забыцца не атрымаецца – такія ўспаміны сціраюцца толькі шматлікімі яркімі фарбамі, на якія ў бягучым сезоне тарпедаўская палітра пакуль занадта бедная.

СЛУЦК – ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – 4:1
10 красавіка, Слуцк, гарадскі стадыён, 1130 гледачоў.
Суддзі – С.Лабацэвіч (Віцебск), Д.Жук (Мінск), П.Мазура (Маладзечна).
СЛУЦК: Панкратаў, Быліна, Каршакевіч, Вобразаў, Ан.Залескі, Бабко (к) (Думбія, 75), Ауіе, Д.Шчэгрыковіч (Сафонаў, 30), Юсаў, Яцкевіч (Кібук, 54), Себаі.
Запасныя: Дудар, С.Шчэгрыковіч, Рушніцкі, Куаджа.
ТАРПЕДА: Фамічоў, Асані (Панкавец, 67), Клапоцкі, Імерэкаў, Шчэрба, Аганісян (Зубовіч, 46), Афанасьеў, Хачатуран (к) (Дарашэнка, 46), Шапавал, Скавыш, Макась.
Запасныя: Хаткевіч, Красноў, Рэкіш, Паўлавец.
ГАЛЫ: 1:0 – Сафонаў (37). 2:0 – Себаі (48). 3:0 – Себаі (76). 4:0 – Залескі (90). 4:1 – Макась (92+).
ПАПЯРЭДЖАННІ: Шапавал (31), Вобразаў (59), Юсаў (79).

Трэнерскія каментары:

Ігар Крывушэнка («Тарпеда-БЕЛАЗ»):
– Складана каментаваць. Скажу так: гулялі момантамі нядрэнна, стваралі моманты, але рэалізацыя была сёння практычна нулявая. Ну, а прапусцілі другі, трэці галы, у якіх футбалісты-прафесіяналы не маюць права дапускаць такія памылкі. Потым ледзь прыадчынілісь і атрымалі яшчэ чацвёрты.
Складана каментаваць. На што найгралі, то і атрымалі.

Віталь Паўлаў («Слуцк»):
– Па якасці гульні не самы лепшы наш матч. Супернік сваімі дзеяннямі прымусіў нас шмат абараняцца: яны больш атакавалі. Тым больш у першым тайме мы гулялі супраць ветру, цяжка было хлопцам неяк падладжвацца. Супернік гуляў агрэсіўна, стараўся вялікімі сіламі ісці ў атаку.
Дзякуй богу, тыя моманты, якія ў нас былі на контратаках, мы выкарыстоўвалі. Я рады, што каманда вытрымала гэты прэсінг з боку суперніка і давяла гульню да канца. Хоць яшчэ раз паўтару: супернік вельмі добра гуляў, вельмі шмат ствараў. Я вельмі рады, што мы перамаглі сёння.

вторник, 11.04.2017 08:18
Актуальная інфармацыя

Лепшыя бамбардзіры чэмпіяната             

1. Міхаіл Гардзейчук (БАТЭ) – 18                            
2. Павел Савіцкі (Нёман) – 14
3. Антон Сарока (Дынама-Мінск) – 12
4. Егор Зубовіч (Тарпеда-БЕЛАЗ) – 11              

Лепшыя асістэнты чэмпіяната     

1. Ігар Стасевіч (БАТЭ) – 11
2. Дзмітрый Рэкіш (Тарпеда-БЕЛАЗ) – 10
3. Эдгар Аляхновіч (Шахцёр) – 8
3. Мікалай Януш (Шахцёр) – 8     

партнёры