Афіцыйны сайт ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Хатняя перамога пасля двухмесячнага перапынку
    Падрабязнее
  • Вадзім Скрыпчанка пакінуў пасаду галоўнага трэнера ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ»
    Падрабязнее
  • «Тарпеда-БЕЛАЗ» абыграў «Арсенал»
    Падрабязнее

Прага жыцця аказалася мацнейшай, чым воля да перамогі

 

У матчы 28-га тура «Тарпеда-БелАЗ» – «Луч» супернікі вырашалі палярныя задачы. Жодзінцам неабходна было выйграваць, каб захаваць свае, хай і невялікія, шанцы на трапленне ў першую чацвёрку, а вось для мінчан у іх барацьбе за выжыванне ў вышэйшай лізе вялікую цану мае кожнае ачко. Выніковы нічыйны вынік, такім чынам, відавочна апынуўся на карысць гасцей – яны яшчэ могуць выратавацца ад вылету ў першую лігу, тады як верагоднасць «аўтазаводцаў» нагнаць лідыруючы квартэт пасля гэтага тура стала зусім мінімальнай.

Між тым, цяжка прад’явіць прэтэнзіі камандзе – ад першай да апошняй хвіліны «чорна-белыя» дэманстравалі імкненне да перамогі. Гульня ішла пераважна ў адзін бок, гаспадары няспынна атакавалі, але «Луч» выбудаваў такія абарончыя збудаванні, узяць якія не атрымлівалася ні з наскоку, ні аблогавым шляхам.

«Ціснулі-ціснулі, але не даціснулі», – гэта ёмістае рэзюмэ з вуснаў Алега Кубарава, мабыць, вычарпальна характарызуе адбыўшыйся ў нядзелю матч. Акрамя таго, галоўны трэнер панаракаў на тое, што яго падапечныя не змаглі прыдумаць нешта нестандартнае, і на адсутнасць у складзе Уладзіслава Клімовіча, які атрымаў пашкоджанне ў гульні з «Дняпром». Яго вяртанне ў строй чакаюць да наступнага тура, у якім «аўтазаводцам» трэба будзе пазмагацца з яшчэ адным калектывам, які вырашае задача выжывання – мінскім «Тарпеда».

ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – ЛУЧ – 0:0
11 лістапада, Жодзіна, стадыён «Тарпеда», 940 гледачоў.
Суддзя: А.Кульбакоў (Гомель).
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Бушма, Аляхновіч, Салугін (Алексіевіч, 46), Катляроў, Хачатуран (к), Шчэрба, Дз.Клімовіч, Паўлавец, Канцавы, Гарбачык, По (Мышэнка, 65).
Запасныя: Тымбур, Аффі, Лявіцкі, Юсаў, Бабічаў.
ЛУЧ: Сарока, Яшын, Бандарэнка, Сцяпанаў, Іваноў, Шыла (Залескі, 90), Прэмудраў, Каплуноў, Сямёнаў (Кац, 77), Велько (Ханкевіч, 54), Казлоў (к).
Запасныя: Шэліхаў, Булойчык, Лукашэвіч, Асіпенка.
Папярэджанні: Сцяпанаў (21), Шыла (74).

воскресенье, 11.11.2018 20:42
Актуальная інфармацыя

НАБОР В ГРУППЫ ПОДГОТОВКИ
2010, 2011 годов рождения

Обращаться по телефонам: 5-10-49 (Вадим Михайлович), 8-029-994-04-71 (Сергей Михайлович), 8-044-477-29-62 (Михаил Демьянович).

партнёры