Афіцыйны сайт ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Другі раз за сезон разграмілі «Дынама»
    Падрабязнее
  • «Тарпеда-БЕЛАЗ» і «Віцебск» узялі па адным ачку
    Падрабязнее
  • Хет-трык Камароўскага не пакінуў шанцаў «аўтазаводцам»
    Падрабязнее

Прайгралі, але далі бой

 

У чарговым туры першынства дублюючых складаў маладыя «аўтазаводцы» сустракаліся з мінскім «Дынама». І хоць сапернікі знаходзяцца на розных палюсах у турнірнай табліцы, як паказала сама гульня, зыход сустрэчы не быў наканаваны.

Вядома, негатыўную ролю адыграў гол, прапушчаны тарпедаўцамі практычна на першых секундах матчу – абаронцы не паспелі толкам «уключыцца» у гульню і дапусцілі фатальную памылку. На нейкі час дынамаўцы, падбадзёраныя поспехам, заціснулі гаспадароў на іхняй палове поля. Але падапечныя Сяргея Ярмоленка змаглі наладзіць нядрэннае каманднае ўзаемадзеянне і вярнулі раўнавагу спачатку на полі, а затым і на табло. На жаль, утрымаць нічыйны лік хоць бы да перапынку ім не ўдалося.

У другім тайме «Тарпеда-БЕЛАЗ» працягнуў дзейнічаць смела і напорыста, і быў блізкі да таго, каб адыграцца. Аднак пасля выдалення Яўгена Каліноўскага іх задача ўскладнілася. Тым не менш, зыход паядынку не быў прадвызначаны да апошніх хвілін, калі дынамаўцам атрымалася забіць трэці мяч.

2 лістапада, Жодзіна. Матч першынства дублёраў.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ (д) – ДЫНАМА-МІНСК (д) – 1: 3.
Галы: 0:1 – Дземчанка, 1. 1:1 – Макарэвіч, 37. 1:2 – Капленка, 40. 1:3 – Іваноў, 90.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Янкоўскі, Ясковіч, Галуза (Ромыш, 62, Хендогі, 82), Макарэвіч, Каралёнак, Каліноўскі, Сівакоў, Багданаў (к), Гутырчык, Глушакоў, Буценас (Мусіячын, 89).
Выдаленне: Каліноўскі, 65 (другое папярэджанне).

суббота, 02.11.2019 18:31
Актуальная інфармацыя

НАБОР В ГРУППЫ ПОДГОТОВКИ
2010, 2011 годов рождения

Обращаться по телефонам: 5-10-49 (Вадим Михайлович), 8-029-994-04-71 (Сергей Михайлович), 8-044-477-29-62 (Михаил Демьянович).

партнёры