Афіцыйны сайт ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Хатняя перамога пасля двухмесячнага перапынку
    Падрабязнее
  • Вадзім Скрыпчанка пакінуў пасаду галоўнага трэнера ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ»
    Падрабязнее
  • «Тарпеда-БЕЛАЗ» абыграў «Арсенал»
    Падрабязнее

Предсезонка – як сезон, без паражэнняў не абыходзіцца

 

Рана ці позна гэта павінна было здарыцца – у сакавіку, калі перадсезонная падрыхтоўка ўжо ўступае ў заключную стадыю, «Тарпеда-БЕЛАЗ» пацярпеў першае паражэнне. Што характэрна, нанесла яго нашай камандзе «Гарадзея», з якой у «аўтазаводцаў» не раз ужо здараліся асечкі, прычым часцей за ўсё ў тыя моманты, калі тарпедаўцамі завалодала самазаспакоенасць. З гэтага пункту гледжання цяперашні пройгрыш, быць можа, нават дарэчы – прыдатная нагода ўспомніць, што на доўгай дыстанцыі здараецца ўсякае і чакаць непрыемных сюрпрызаў можна ў любы момант.

Што да самой гульні, яна зноў атрымалася баявой, насычанай, бескампраміснай. Зрэшты, вынік мог быць і нічыйным, відавочнай перавагай ні адна з каманд не валодала, але ў другім тайме «Гарадзея» спрацавала лепш і ў выніку святкавала перамогу.

У спарынгу па шэрагу прычын медыцынскай уласцівасці не прымалі ўдзел некалькі гульцоў, а таксама Жан По і Ян Аффі, якія ў сілу складанасцяў афармлення віз засталіся чакаць каманду ў Турцыі.

ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – ГАРАДЗЕЯ – 2:3
5 сакавіка, Жодзіна, таварыскі матч.
Галы: 1:0 – Мышэнка, 12. 1:1 – Пушнякоў, 32. 2:1 – Салавей, 44. 2:2 – Сарочкін, 60. 2:3 – Байдук, 80.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Гарбуноў (Бушма, 46), Гайдучык, Лукашэвіч (Багданаў, 68), Лявіцкі, Катляроў, Букорац, Прэмудраў (Мікалаевіч, 63), Салавей, Мышэнка (Юсаў, 56), Гарбачык (Красноў, 63), Клімовіч.

вторник, 05.03.2019 19:47
Актуальная інфармацыя

НАБОР В ГРУППЫ ПОДГОТОВКИ
2010, 2011 годов рождения

Обращаться по телефонам: 5-10-49 (Вадим Михайлович), 8-029-994-04-71 (Сергей Михайлович), 8-044-477-29-62 (Михаил Демьянович).

партнёры