Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна

Супраць расізму

Палітыка барацьбы з расізмам і дыскрымінацыяй у футболе ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ»

Асновай палітыкі, якую рэалізуе наш футбольны клуб, з’яўляецца і будзе з’яўляцца мэта пакінуць хуліганства і расізм па-за межамі стадыёна і ўсяго футбола. Футбольны клуб «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» аб’ядноўвае сотні футбалістаў розных узростаў і тысячы балельшчыкаў, якія належаць да розных расаў, народаў і рэлігій. Талерантнасць – гэта не толькі адна з адметных рысаў у характары беларусаў, але і адзіна магчымы прынцып развіцця футбола, усяго спорту і нашага клуба ў прыватнасці. Футбольны клуб лічыць, што вакол яго і на стадыёне аб’ядноўваюцца людзі, для якіх цікавасць да футбола з’яўляецца найважнейшым. Сектары стадыёна аб’ядноўваюць людзей, упэўненых: «Расізму не месца ў футболе і ў грамадстве ў цэлым!».

Футбольны клуб «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» усімі сваімі мерапрыемствамі і дзеяннямі яшчэ раз падкрэслівае, што адзіна магчымай формай проціборства з’яўляюцца спартовыя спаборніцтвы, пабудаваныя на прынцыпах узаемапавагі і сяброўства. Наш клуб рашуча настроены ў адносінах да заўзятараў, якія праяўляюць непавагу да спартсменаў і заўзятараў іншых клубаў, рас, нацыянальнасцяў і рэлігійных канфесій; футбольны клуб «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» лічыць, што такім людзям не месца на футбольным стадыёне. Мы ўжываем і будзем ужываць дзейсныя меры па выяўленні падобных выпадкаў, аж да пакідання іх па-за футболам. Мы заўсёды будзем падтрымліваць прынцыпы антырасізма і роўных магчымасцяў ва ўсіх справах, якія арганізуе і праводзіць наш футбольны клуб.

Футбол створаны для аб’яднання ўсіх людзей!

Актуальная інфармацыя

Юнацкае першынство Рэспублікі Беларусь

28 мая, Жодзіна, стадыён “Тарпеда” (штучнае поле)

13:00 – ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – МІНСК (1999 г.н.)

партнёры