Афіцыйны сайт ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Другі раз за сезон разграмілі «Дынама»
    Падрабязнее
  • «Тарпеда-БЕЛАЗ» і «Віцебск» узялі па адным ачку
    Падрабязнее
  • Хет-трык Камароўскага не пакінуў шанцаў «аўтазаводцам»
    Падрабязнее

Разгром на «Барысаў-Арэне»

 

«Тарпеда-БЕЛАЗ» пацярпеў разгромную паразу ад БАТЭ ў выязным матчы, які завяршыў першы круг чэмпіянату.

Перад пачаткам паядынку «чорна-белыя» засталіся адразу без двух асноўных цэнтральных абаронцаў – траўміраваўся Ян Афі, захварэў Віталь Гайдучык. Гэтая праблема праявіла сябе яшчэ на старце – ужо ў першыя адзінаццаць хвілін у вароты жодзінцаў уляцелі два мячы. Асабліва крытычна сітуацыя выглядала на флангах, таму трэнерскі штаб «аўтазаводцаў» рашыўся на раннюю замену – замест Дзяніса Лявіцкага у гульню ўступіў Раман Бягуноў. Гэта дазволіла крыху стабілізаваць становішча, адысці ад першапачатковага шоку і паспрабаваць арганізаваць выхады з абароны ў атаку.

У сярэдзіне другога тайма «Тарпеда-БЕЛАЗ» змог скараціць адставанне – Слабадан Сімавіч няўдала падкарэктаваў палёт мяча пасля ўдару Кірылы Прэмудрава. Аднак у спробе выратаваць гульню «аўтазаводцы» агалілі абарону, і гэтую памылку ім не дараваў вопытны Ігар Стасевіч. А ўжо ў дадатковы час Максім Скавыш галавой замкнуў падачу са штрафнога і ўсталяваў канчатковы лік матчу – 4:1.

БАТЭ – ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – 4:1
13 ліпеня, Барысаў, «Барысаў-Арэна», 4234 гледача.
Суддзя: Д.Шчэрбакоў (Мінск).
Галы: 1:0 – Міліч, 2. 2:0 – Драгун, 11. 2:1 – Прэмудраў, 77. 3:1 – Стасевіч, 79. 4:1 – Скавыш, 94+.
БАТЭ: Чычкан, Філіповіч, Яблонскі, Драгун (Бага, 89), Рыас, Вілюмсан, Стасевіч (к), Волкаў, Туомінен (Мукам, 79), Міліч (Скавыш, 70), Сімавіч.
Запасныя: Свірскі, Бярозкін, Бессмертны, Хаджаниязаў.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Бушма, Прэмудраў, Мышэнка (Салавей, 65), Букорац, Хачатуран (к), Лявіцкі (Бягуноў, 19), Клімовіч, Шчэрба, Кузьмянок, Гарбачык (Юсаў, 46), Абрадавіч.
Запасныя: Гарбуноў, Мікалаевіч, По.
Папярэджанні: Вілюмсан (39), Букорац (63), Салавей (87), Хачатуран (93+).

воскресенье, 14.07.2019 02:26
Актуальная інфармацыя

НАБОР В ГРУППЫ ПОДГОТОВКИ
2010, 2011 годов рождения

Обращаться по телефонам: 5-10-49 (Вадим Михайлович), 8-029-994-04-71 (Сергей Михайлович), 8-044-477-29-62 (Михаил Демьянович).

партнёры