Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • «Шахцёр» пераможаны, гонка працягваецца!
    Падрабязнее
  • Іван Канавалаў, Міхаіл Калугін і Ян Афі правялі ўрок футбола ў СШ №5
    Падрабязнее
  • З Алегам Кубаравым заключаны доўгатэрміновы кантракт
    Падрабязнее

Саслан Гатагаў развітаўся з «Тарпеда»

 

Расійскі легіянер Саслан Гатагаў сёння пакінуў «Тарпеда-БЕЛАЗ» – кантракт футбаліста скасаваны па пагадненні бакоў.

Саслан Гатагаў прыйшоў у жодзінскі клуб летам мінулага года ў няпросты этап сваёй кар’еры, доўгі час праходзіў аднаўленне і набіраў кандыцыі. У беларускім чэмпіянаце правёў за аўтазаводцаў сем матчаў. Аднак траўмы не пакідалі гульца, з-за іх ён не змог прайсці з камандай паўнавартасную перадсезонную падрыхтоўку, і з пачатку чэмпіянату гуляў за дублюючы склад. Учора Саслан выйшаў на замену ў канцоўцы матчу з «Нёманам» – і гэта было яго развітанне з жодзінскімі заўзятарамі.

Футбольны клуб «Тарпеда-БЕЛАЗ» дзякуе Саслану за сумесную працу і жадае поспехаў на яго жыццёвым шляху.

вторник, 16.05.2017 13:40
Актуальная інфармацыя

Лепшыя бамбардзіры чэмпіяната             

1. Міхаіл Гардзейчук (БАТЭ) – 18                            
2. Павел Савіцкі (Нёман) – 14
3. Антон Сарока (Дынама-Мінск) – 12
4. Егор Зубовіч (Тарпеда-БЕЛАЗ) – 11              

Лепшыя асістэнты чэмпіяната     

1. Ігар Стасевіч (БАТЭ) – 11
2. Дзмітрый Рэкіш (Тарпеда-БЕЛАЗ) – 10
3. Эдгар Аляхновіч (Шахцёр) – 8
3. Мікалай Януш (Шахцёр) – 8     

партнёры