Афіцыйны сайт ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Хатняя перамога пасля двухмесячнага перапынку
    Падрабязнее
  • Вадзім Скрыпчанка пакінуў пасаду галоўнага трэнера ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ»
    Падрабязнее
  • «Тарпеда-БЕЛАЗ» абыграў «Арсенал»
    Падрабязнее

Саступілі ва ўпартай барацьбе

 

Адкрыццё футбольнага сезона ў Жодзіна атрымалася ва ўсім, акрамя галоўнага – «аўтазаводцам» не ўдалося парадаваць сваіх прыхільнікаў перамогай, і нават вырваць нічыю ў брэсцкага «Дынама» не атрымалася. Хоць нічыйны зыход літаральна напрошваўся з логікі паядынку. Супернікі апынуліся адзін аднаму пад стаць, нанеслі роўную колькасць удараў па варотах, і нездарма толькі пасля гадзіны гульні змяніліся лічбы на табло.

«Тарпеда-БЕЛАЗ» падвяла недастатковая пільнасць пры выкананні брэстаўчанамі «стандартаў», ды яшчэ крыху адвярнулася ўдача. Пры першым узяцці варот Андрэя Гарбунова фатальную ролю адыграў адскок ад штангі, а пры другім сам Андрэй не змог зафіксаваць мяч – не без «дапамогі» Арцёма Мілеўскага. Адказ быў прыгожы – галявы ўдар Валерыя Гарбачыка праз сябе – але запознены, ужо на зыходзе кампенсаванага часу. Засталося са шкадаваннем успамінаць раней нерэалізаваныя моманты, якія былі ў Андрэя Салаўя, Марка Абрадавіча, Багдана Мышэнка, таго ж Валерыя Гарбачыка.

І ўсё ж чорна-белая дружына паказала сябе баяздольным калектывам, які абавязкова сябе яшчэ праявіць. Спадзяемся, перамогі не прымусяць сябе доўга чакаць, а іх сведкамі стане не меншая колькасць заўзятараў, чым тая, якая была зафіксавана ў пратаколе першага матчу сезона.

ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – ДЫНАМА-БРЭСТ – 1:2
31 сакавіка, Жодзіна, стадыён «Тарпеда», 4730 гледачоў.
Суддзя: С.Гараюцін (Мінск).
Галы: 0:1 – Няхайчык, 63. 0:2 – Фамейе, 88. 1:2 – Гарбачык, 94+.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ :. Гарбуноў, Аффі, Мышэнка (По, 72), Букорац, Хачатуран (к), Лявіцкі, Салавей, Клімовіч (Юсаў, 83), Шчэрба, Гайдучык, Абрадавіч (Гарбачык, 62).
Запасныя: Бушма, Прэмудраў, Катляроў, Кузьменок.
ДЫНАМА-БРЭСТ: Гутар, Кікі, Дэніш Дуартэ, Быкаў, Вітус, Кісляк, Наёк (Фамейе, 33), Вераціла, Няхайчык (к) (Паўлавец, 89), Лапцеў, Савіцкі (Мілеўскі, 74).
Запасныя: Паўлючэнка, Кацыкас, Хабленка, Юзэпчук.
Папярэджанні: Вераціла (42), Клімовіч (58), Салавей (65), Гарбуноў (88), Шчэрба (90), Кікі (96+), Мілеўскі (96+), Аффі (96+).

воскресенье, 31.03.2019 23:11
Актуальная інфармацыя

НАБОР В ГРУППЫ ПОДГОТОВКИ
2010, 2011 годов рождения

Обращаться по телефонам: 5-10-49 (Вадим Михайлович), 8-029-994-04-71 (Сергей Михайлович), 8-044-477-29-62 (Михаил Демьянович).

партнёры