Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Запрашаем на матч завяршэння сезону!
    Падрабязнее
  • «Шахцёр» пераможаны, гонка працягваецца!
    Падрабязнее
  • Іван Канавалаў, Міхаіл Калугін і Ян Афі правялі ўрок футбола ў СШ №5
    Падрабязнее

Сезон за грошы – наступны бясплатна

 

Футбольны клуб «Тарпеда-БЕЛАЗ» аб’яўляе аб акцыі на сезон 2017 года. Заўзятары, якія ў гэтым годзе наведаюць усе хатнія гульні аўтазаводцаў па квітках, атрымаюць бясплатныя абанементы на сезон 2018 года.

Захоўвайце квіткі з наведаных матчаў на працягу чэмпіянату – і зімой мы абмяняем іх вам на абанементы!

Адарваны карэньчык кантролю не з’яўляецца перашкодай да ўдзелу ў акцыі, галоўнае, каб на ім чыталася дата правядзення матчу. Адзін чалавек можа падаць толькі адзін камплект білетаў. Заўзятары, якія падалі камплекты поўных і дзіцячых квіткоў, атрымаюць сямейныя абанементы. Матчы, на якія будзе абвешчаны вольны ўваход, пры падвядзенні вынікаў не ўлічваюцца. Аб парадку абмену квіткоў на абанементы будзе паведамлена па заканчэнні сезона.

вторник, 21.03.2017 15:04
Актуальная інфармацыя

Лепшыя бамбардзіры чэмпіяната             

1. Міхаіл Гардзейчук (БАТЭ) – 18                            
2. Павел Савіцкі (Нёман) – 14
3. Антон Сарока (Дынама-Мінск) – 12
4. Егор Зубовіч (Тарпеда-БЕЛАЗ) – 11              

Лепшыя асістэнты чэмпіяната     

1. Ігар Стасевіч (БАТЭ) – 11
2. Дзмітрый Рэкіш (Тарпеда-БЕЛАЗ) – 10
3. Эдгар Аляхновіч (Шахцёр) – 8
3. Мікалай Януш (Шахцёр) – 8     

партнёры