Афіцыйны сайт ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Жодзіна

Сезон завершаны

 

У матчы заключнага тура Беларусбанк-чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па футболе ў Жодзіна сустракаліся геаграфічныя суседзі – «Тарпеда-БЕЛАЗ» і БАТЭ. Абедзвюм камандам мінулы сезон не даставіў радасці – барысаўчане ўпершыню за шмат гадоў саступілі чэмпіёнства, жодзінцы так і не змаглі дацягнуцца да паказчыкаў лепшых сваіх гадоў. Ад выніку гэтай гульні практычна нічога не залежала, хіба што «аўтазаводцы» маглі пры пэўных раскладах фінішаваць на пятым месцы. Тым не менш, абедзве каманды былі настроеныя завяршыць сезон па-баявому.

Так і атрымалася. Ужо ў першай чвэрці гадзіны гульні лік на табло фіксаваў дзейсную нічыю – на гол Дзмітрыя Юсава госці адказалі голам Станіслава Драгуна. Мірны зыход быў бы добрым чыста па-суседску, але спартовыя амбіцыі гналі супернікаў наперад, і таму назіраць за тым, што адбываецца на поле, было цікава.

У рэшце рэшт фаварыт супрацьстаяння ўсё ж узяў верх. Сімвалічна, што перамогу сваёй камандзе прынёс яе капітан, лідэр і адзін з найбольш рэальных кандыдатаў на званне лепшага гульца чэмпіянату Ігар Стасевіч. Яго гол і вырашыў зыход сустрэчы, хоць тарпедаўцы супраціўляліся да апошняга.

Такім чынам, «Тарпеда-БЕЛАЗ» завяршыў сезон на шостым радку турнірнай табліцы.

ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – БАТЭ – 1:2
1 снежня, Жодзіна, стадыён «Тарпеда», 1900 гледачоў.
Суддзя: В.Севасцьянік (Гродна).
Галы: 1:0 – Юсаў, 13. 1:1 – Драгун, 15. 1:2 – Стасевіч, 80.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Бушма (к), Мышэнка, Букорац, Лявіцкі, Нікалаевіч (Ясковіч, 81), Клімовіч, Юсаў, По (Хачатуран, 46), Гайдучык (Прэмудраў, 60), Алісейка, Бегуноў.
Запасныя: Сіліч, Шчэрба, Мішчанка, Шчадзін.
БАТЭ: Чычкан, Філіповіч, Яблонскі, Бярозкін (Вилюмсан, 72), Драгун, Дубаіч (Скавыш, 64), Капітавіч, Бяссмертны, Стасевіч (к), Волкаў, Міліч (Мукам, 78).
Запасныя: Чэрнік, Філіпенка, Сімавіч.
Папярэджанні: Мышэнка (8), Бегуноў (36), Нікалаевіч (79) / Бяссмертны (6), Волкаў (71).

воскресенье, 01.12.2019 19:34
Актуальная інфармацыя

НАБОР В ГРУППЫ ПОДГОТОВКИ
2010, 2011 годов рождения

Обращаться по телефонам: 5-10-49 (Вадим Михайлович), 8-029-994-04-71 (Сергей Михайлович), 8-044-477-29-62 (Михаил Демьянович).

партнёры