Афіцыйны сайт ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Жодзіна

«Шахцёр» узяў рэванш за матч першага круга

 

«Шахцёр» разлiчыўся з «аўтазаводцамі» за матч, які адбыўся ў першым туры сёлетняга чэмпіянату, калі «Тарпеда-БЕЛАЗ» змог павезці з Салігорску тры ачкі. Рэванш атрымаўся больш чым пераканаўчым – 4:1, хоць буйное паражэнне ці ледзь вынікала з ходу падзей.

Нягледзячы на ​​тое, што «Шахцёру» атрымалася хутка адкрыць лік, скарыстаўшыся рыкашэтам, у цэлым першы тайм прайшоў у досыць роўнай барацьбе з аднолькавымі шанцамі на поспех – можна ўспомніць хоць бы праход Ліпе Вялозу, спынены недазволеным прыёмам галкіперам салігарчанаў. І нават пасля таго, як Віталь Лісаковіч падвоіў перавагу гасцей, «чорна-белыя» не пакінулі спроб выратаваць гульню, нават былі блізкія да гэтага пасля таго, як Кірыл Прэмудраў галавой замкнуў навес Віталя Усцінава. Аднак падчас адной з наступных атак тарпедаўцы прапусцілі контрвыпад, а затым і яшчэ адзін.

ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – ШАХЦЁР – 1:4
5 ліпеня, Жодзіна, стадыён «Тарпеда», 1140 гледачоў.
Суддзя: С.Чыстоў (Мінск).
Галы: 0:1 – Іванавіч, 12. 0:2 – Лісаковіч, 57. 1:2 – Прэмудраў, 77. 1:3 – Лісаковіч, 83. 1:4 – Падстрэлаў, 85.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Сямук, Усцінаў, Вяткін, Прэмудраў, Рамас, Хачатуран (к), Шчэрба (Нікалаевіч, 65), Вялозу, Гарбачык (Афанасьеў, 46), Капленка, Яшын.
Запасныя: Казлоў, Алісейка, Анцілеўскі, Журневіч.
ШАХЦЁР: Гутар (к), Хадаркевіч, Анціч, Сялява (Архіпаў, 62), Падстрэлаў, Сачыўка, Сзоке, Іванавіч (Бурко, 83), Вукманіч, Кендыш (Дыясамідзе, 74), Лісаковіч.
Запасныя: Часноўскі, Лулаку, Бодул, Балановіч, Ламбуліч.
Папярэджанні: Шчэрба (41), Яшын (64) / Гутар (35), Іванавіч (45), Архіпаў (77).

воскресенье, 05.07.2020 23:25
Актуальная інфармацыя

НАБОР В ГРУППЫ ПОДГОТОВКИ
2010, 2011 годов рождения

Обращаться по телефонам: 5-10-49 (Вадим Михайлович), 8-029-994-04-71 (Сергей Михайлович), 8-044-477-29-62 (Михаил Демьянович).

партнёры