Афіцыйны сайт ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Хатняя перамога пасля двухмесячнага перапынку
    Падрабязнее
  • Вадзім Скрыпчанка пакінуў пасаду галоўнага трэнера ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ»
    Падрабязнее
  • «Тарпеда-БЕЛАЗ» абыграў «Арсенал»
    Падрабязнее

Шэрагі «аўтазаводцаў» папоўніў абаронца Міхаіл Мішчанка

 

ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» заключыў кантракт з расійскім абаронцам Міхаілам Мішчанка (1989 г.н.).

Выхаванец СДЮШАР роднага горада Іжэўска пачынаў сваю кар’еру ў «САЮЗ-Газпроме», адкуль перайшоў у «Рубін». Аднак за казанскі клуб гуляў толькі ў маладзёжным першынстве і Кубку Расіі, а часцей адпраўляўся ў арэнду – «Церак», «Аланія», «Вентспілс». З «Рубіна» перайшоў у маскоўскае «Тарпеда», пасля выступаў за саратаўскі «Сокал», «Сахалін», «Тосна», «Прамень-Энергію», «Сібір». Апошнім клубам Мішчанка быў «Тамбоў», з якім стаў чэмпіёнам ФНЛ і выйшаў у РПЛ.

У актыве гульца 176 матчаў у ФНЛ, 13 – у Кубку Расіі, 8 – у Прэм’ер-лізе, а таксама вопыт выступлення ў кваліфікацыі Лігі Еўропы ў складзе «Вентспілса».

Гуляе на пазіцыях левага і цэнтральнага абаронцы.

среда, 24.07.2019 12:08
Актуальная інфармацыя

НАБОР В ГРУППЫ ПОДГОТОВКИ
2010, 2011 годов рождения

Обращаться по телефонам: 5-10-49 (Вадим Михайлович), 8-029-994-04-71 (Сергей Михайлович), 8-044-477-29-62 (Михаил Демьянович).

партнёры