Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна

Што можа зрабіць паход на футбол больш камфортным і прыцягнуць гледачоў на стадыён?

 

Міжсезонне – самы час падумаць над тым, што можна зрабіць у плане стварэння камфортных умоў для наведвання стадыёна і прыцягнення гледачоў. Раней нашымі заўзятарамі ўжо выказваўся шэраг прапаноў, частка з якіх была рэалізаваная: павелічэнне фуд-зоны і рэалізацыя піва, мінімізацыя колькасці супрацоўнікаў міліцыі ў чары стадыёна, правядзенне віктарыны і «разагрэву» заўзятараў перад пачаткам матчу, раздача флаераў на вуліцах горада. Давайце рухацца далей!

Прапануем нашым заўзятарам адказаць на пытанне: што можа зрабіць паход на футбол больш камфортным і прыцягнуць гледачоў на стадыён? Свае прапановы вы можаце выказваць на афіцыйнай старонцы клуба ва «Вконтакте» альбо адправіць у клуб па адрасе misterdow@gmail.com

пятница, 01.12.2017 07:54
Актуальная інфармацыя

Лепшыя бамбардзіры чэмпіяната             

1. Міхаіл Гардзейчук (БАТЭ) – 18                            
2. Павел Савіцкі (Нёман) – 15
3. Баян Дубаіч (Гарадзея) – 12
3. Антон Сарока (Дынама-Мінск) – 12
4. Егор Зубовіч (Тарпеда-БЕЛАЗ) – 11              

Лепшыя асістэнты чэмпіяната     

1. Ігар Стасевіч (БАТЭ) – 11
2. Дзмітрый Рэкіш (Тарпеда-БЕЛАЗ) – 10
3. Эдгар Аляхновіч (Шахцёр) – 8
3. Мікалай Януш (Шахцёр) – 8
3. Дзмітрый Лебядзеў (Гарадзея) – 8     

партнёры