Афіцыйны сайт ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Жодзіна

«Славія» не пусціла «Тарпеда-БЕЛАЗ» на першае месца

 

Сітуацыя па ходзе восьмага тура чэмпіянату складвалася так, што ў выпадку перамогі ў Мазыры «Тарпеда-БЕЛАЗ» мог бы выйсці на чыстае першае месца. Аднак адолець «Славію» не ўдалося.

Выніковая «сухая» нічыя як нельга лепш адлюстравала ход падзей у гэтым матчы. Хоць каманды і стваралі моманты, мячы рэдка ляцелі ў створ варот. І хоць стартавы склад «аўтазаводцаў» быў тым жа, што і ў папярэдняй гульні, на гэты раз пахваліцца выніковасцю падапечныя Юрыя Пунтуса не змаглі. «Славія», у сваю чаргу, таксама не выкарыстала свае шанцы. Так што перамога ў Дзень перамогі нікому не дасталася.

СЛАВIЯ – ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – 0:0
9 мая, Мазыр, стадыён «Юнацтва», 824 гледача.
Суддзя: Д.Шчарбакоў (Мінск).
СЛАВІЯ: Бараноўскі (к), Патапаў, Панця, Нарх, Катляроў (Цецех, 81), Кастроў (Слюсар, 67), Недашкоўскі, Кавалеўскі (Сянько, 76), Тыманюк, Малькевіч, Раеўскі.
Запасныя: Раманюк, Крывашэеў, Васілевіч, Жук, Мякіш.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Бушма, Усцінаў, Прэмудраў (Вялозу, 46), Рамас, Хачатуран (к), Гарбачык (Нікалаевіч, 80), Капленка, Сцяпанаў, Яшын, Анцілеўскі (Юсаў, 59).
Запасныя: Сямук, Алісейка, Паўлюкавец, Журневіч.
Папярэджанні: Раеўскі (38), Кавалеўскі (66) / Рамас (43), Вялозу (60), Капленка (77).

воскресенье, 10.05.2020 00:03
Актуальная інфармацыя

НАБОР В ГРУППЫ ПОДГОТОВКИ
2010, 2011 годов рождения

Обращаться по телефонам: 5-10-49 (Вадим Михайлович), 8-029-994-04-71 (Сергей Михайлович), 8-044-477-29-62 (Михаил Демьянович).

партнёры