Афіцыйны сайт ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Другі раз за сезон разграмілі «Дынама»
    Падрабязнее
  • «Тарпеда-БЕЛАЗ» і «Віцебск» узялі па адным ачку
    Падрабязнее
  • Хет-трык Камароўскага не пакінуў шанцаў «аўтазаводцам»
    Падрабязнее

«Славія» вырывала ў «Тарпеда-БЕЛАЗа» нічыю на апошніх секундах

 

Прыкрую нічыю зафіксаваў судзейскі свісток у Жодзіне вечарам пятніцы. Магчыма, сам вынік гэтага паядынку, у якім абедзве каманды не раз маглі дастаўляць адзін аднаму непрыемнасці, выйшаў і па гульні, але вось выпускаць перамогу «на падаючым сцяжку» – гэта крыўдна.

Злы жарт згуляла з «аўтазаводцамі» жаданне датэрмінова зняць пытанні аб пераможцы і забіць з гульні – бо свой гол яны здабылі, рэалізаваўшы пенальці. Да таго ж, яшчэ горш заахвоцілі моманты, створаныя каля брамы суперніка ў канцы гульні, калі мяч пралятаў зусім побач са штангай. А ў выніку прапусцілі контратаку, далі мозырянам дайсці да штрафной і прабіць; Андрэй Гарбуноў змог адбіць гэты ўдар, але супраць дабівання Аляксандра Ануфрыева брамнік апынуўся нямоглым. Пасля гэтага арбітр дазволіў толькі развесці мяч з цэнтра поля і адразу ж даў фінальны свісток – ішла ўжо шостая хвіліна дададзенага часу.

«Тарпеда-БЕЛАЗ» мог вырашыць лёс паядынку раней – дасягні мэты ўдары Жана По (двойчы), Дзмітрыя Юсава (двойчы), Стэфана Букораца. «Славія» таксама магла схіліць стрэлку вагаў на свой бок – будзь дакладней Максім Слюсар ці не выяві сваё майстэрства Андрэй Гарбуноў. Нездарма абодва трэнеры на пасляматчавай прэс-канферэнцыі ўспаміналі моманты, створаныя сваімі падапечнымі. Асаблівай радасці ад набраных ачкоў па гэтай прычыне таксама ніхто не адчуў, вось толькі настрой мазыран пасля заканчэння матчу быў куды лепшым, бо гэта да іх прыйшло выратаванне на апошніх секундах.

ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – СЛАВІЯ – 1:1
9 жніўня, Жодзіна, стадыён «Тарпеда», 1075 гледачоў.
Суддзя: Дз.Шчэрбакоў (Мінск).
Галы: 1:0 – Юсаў, 67 (пен.). 1:1 – Ануфрыеў, 95+.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Гарбуноў, Ясковіч, Мышэнка, Букорац, Хачатуран (к), Салавей (Юсаў, 59), Клімовіч (Нікалаевіч, 90), По (Шчадзін, 61), Гайдучык, Мішчанка, Абрадавіч.
Запасныя: Бушма, Афі, Прэмудраў, Гарбачык.
СЛАВІЯ: Бараноўскі, Варанкоў (к) (Пятрэнка, 70), Нарх (Ануфрыеў, 77), Кастроў, Недашкоўскі, Жук, Курловіч (Ражкоў, 40), Мельнікаў, Слюсар, Раеўскі, Шаўчэнка.
Запасныя: Сямук, Панця, Кавалеўскі, Цецех.
Папярэджанні: Мішчанка (20), Букорац (55), Шаўчэнка (77), Мельнікаў (80), Слюсар (83).

суббота, 10.08.2019 00:13
Актуальная інфармацыя

НАБОР В ГРУППЫ ПОДГОТОВКИ
2010, 2011 годов рождения

Обращаться по телефонам: 5-10-49 (Вадим Михайлович), 8-029-994-04-71 (Сергей Михайлович), 8-044-477-29-62 (Михаил Демьянович).

партнёры