Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Тарпедаўцы далі «урок футбола» ў Гімназыі №1
    Падрабязнее
  • Недатрымаліся дзве хвіліны – недалічыліся двух ачкоў
    Падрабязнее
  • Аляксандр Макась прыносіць аўтазаводцам другую перамогу
    Падрабязнее

Снежны трылер на «Тарпеда»

 

Пад стаць таму, як імкліва і непрадказальна змянялася суботняе надвор’е ў Жодзіна, развіваліся падзеі таварыскага матчу дублёраў «Тарпеда-БЕЛАЗа» і «Шахцёра». У самых складаных умовах надвор’я праходзіў гэты паядынак, інтрыга ў ім закручвалася ўсё мацней, а развязка наступіла на апошняй хвіліне – у лепшых традыцыях кінематаграфічных трылераў.

Са стартавым свістком на сінтэтыку стадыёна «Тарпеда» абрынуўся снег. Закруцілі белыя шматкі, і пад іх заслонай салігорская каманда распачала штурм жодзінскіх варот. Але гэты націск аўтазаводцы вытрымалі, і неўзабаве ўжо самі вялі наступ. Адзін за адным рушылі ўслед галы братоў Макаравых – сьпярша Сцяпана, затым Анатоля – якія сталі вынікам пісьменна пабудаваных нападаў. Снег тым часам аціх, але не спыніліся актыўныя дзеянні абедзвюх каманд. Да перапынку адзін мяч «Шахцёр» паспеў адыграць.

У пачатку другога тайма, дзякуючы голу Уладзіслава Цурко, тарпедаўцы зноў вырваліся наперад на два мячы. Гульня зроблена? Як бы не так! Узяўшы ў саюзнікі ў чарговы раз накрыўшую поле віхуру, пры якой бачнасць ўпала літаральна да некалькіх метраў, салігорцы тройчы запар прымушаюць капітуляваць тарпедаўскага галкіпера Паўла Сіліча. І вось ужо наперадзе «Шахцёр» – 3:4!

Але гульня працягваецца, і з прабіўшыміся скрозь снег сонечнымі праменямі «Тарпеда-БЕЛАЗ» ідзе наперад. Некалькі нападаў захлёбваюцца ў гасцявой штрафной, але затым Антон Кулінковіч адбірае мяч у пазяхаўшага абаронцы і з кута штрафной б’е над кінуўшымся ў ногі брамнікам. Мяч, адчайна прытармажваючы на ​​снежнай коўдры, ляніва коціцца да брамы, да яго накіроўваюцца два гульца, і Яўген Смаль апярэджвае суперніка, разам з мячом ўлятаючы ў сетку. 4:4 – ужо амаль канец гульні. Тарпедаўцы ея супакойваюцца, цалкам авалодаўшы ініцыятывай, абложваюць штрафную суперніка, і на апошняй хвіліне матчу Уладзіслаў Цурко ўхітраецца пяткай адправіць мяч у вароты. 5:4 – выдатная перамога над моцным супернікам, над надвор’ем і над абставінамі!

суббота, 25.02.2017 18:15
Актуальная інфармацыя

Юнацкае першынство Рэспублікі Беларусь

1 мая, Жодзіна, стадыён “Тарпеда” (штучнае поле)

13:30 – ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – ГОМЕЛЬ (2000 г.н.)
15:30 – ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – ГОМЕЛЬ (1999(98) гг.н.)

партнёры