Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна

Спыняеш лідэра – сам становішся лідэрам

 

Сур’ёзнае выпрабаванне чакала сёння тарпедаўскіх дублёраў. Іх супернік – ФК «Мінск» – апошнія тры гады нязменна станавіўся пераможцам першынства дублюючых складаў. Да цяперашняга тура мінчане таксама ўзначальвалі турнірную табліцу з трохачковым адрывам ад праследавацеляў. Але аўтазаводцам ўдалося спыніць лідэра і ўстаць нараўне з ім.

Настройваць маладых тарпедаўцаў на гэтую гульню нейкім асаблівым чынам было не трэба – падапечныя Сяргея Ярмоленка ў кожным матчы выходзяць гуляць на перамогу, і сустрэча з сур’ёзным супернікам іх толькі разахвочвае. Да таго ж, ім трэба было рэабілітавацца за нечаканую буйную паразу ў матчы з «Гомелем». Але і мінчане, адчуваючы сваю сілу, былі настроеныя даць бой гасцям.

У выніку атрымаўся цікавы, напружаны матч. У першым тайме некалькі магчымасцяў адкрыць рахунак былі ў «Мінска», але перашкодзіла надзейная гульня брамніка Яўгена Абрамовіча. А пасля перапынку свае шанцы не выпусцілі тарпедаўцы. Спачатку ударам з развароту завяршыў камбінацыю з удзелам двух Аляксандраў – Драчова і Краснова – Уладзіслаў Цурко, а праз некаторы час прамым ударам са штрафнога з адскокам мяча ад перакладзіны пераможную кропку паставіў капітан жодзінскай каманды Ілля Джугір.

3 чэрвеня, Мінск, матч першынства дублёраў.
МІНСК (д) – ТАРПЕДА-БЕЛАЗ (д) – 0:2.
Галы: 0:1 – Цурко, 57. 0:2 – Джугір, 69.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Абрамовіч (46, Сіліч), Бялко, Джугір (к), Сідар, Канашонак, Смаль (27, Цурко), А.Макараў, С.Макараў, Кулінковіч, Красноў, Драчоў (89, Лабаноўскі).

суббота, 03.06.2017 18:36
Актуальная інфармацыя

ФК “ТАРПЕДА-БЕЛАЗ” АБ’ЯЎЛЯЕ НАБОР
У ГРУПУ ПАДРЫХТОЎКІ 2010 г.н.

Пачатак заняткаў – верасень.

Звяртацца па тэлефонах:
+375 44 477 29 62 (Міхал Дзям’янавіч Русак, трэнер)
5 10 49 (Вадзім Міхайлавіч Бразоўскі, начальник аддзела развіцця маладзежнага футбола)

партнёры