Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • «Тарпеда-БЕЛАЗ» арандаваў у «Шахцёра» паўабаронцу Эдгара Аляхновіча
    Падрабязнее
  • Алег Кубараў: «Усё, што намячалі, выканалі на сто адсоткаў»
    Падрабязнее
  • Першы турэцкі збор завершаны
    Падрабязнее

Статыстыка выступу аўтазаводцаў ў 2017 годзе

 

Чэмпіянат 2017 года каманда «Тарпеда-БЕЛАЗ» завяршыла на пятым месцы, саступіўшы чацвёртае месца брэсцкаму «Дынама» толькі па дадатковых паказчыках (асабістыя сустрэчы). У 30 матчах аўтазаводцы атрымалі 14 перамог, 9 раз згулялі ўнічыю і ў 7 гульнях пацярпелі паразу. Пры гэтым па колькасці перамог і набраных ачкоў паказаны лепшы вынік з 2004 года, калі жодзінская каманда ўпершыню паднялася на чацвёртае месца – пакуль самае высокае ў суверэннай гісторыі.

У гульнях чэмпіянату было задзейнічана 27 гульцоў. Ва ўсіх 30 матчах прынялі ўдзел Максім Скавыш і Ягор Зубовіч, аднак ніхто з іх не правёў усе гульні без замен. І ўсё ж рэкардсменам па агульнай колькасці гульнявога часу стаў Скавыш – 2601 хвіліна. У 29 гульнях ўдзельнічаў Сяргей Шапавал, у 28 – Камо Аганісян. Па 27 матчаў правялі Андрэй Хачатуран і Дзмітрый Рэкіш, па 26 – Аляксей Панкавец і Аляксандр Паўлавец. У 23 гульнях прыняў удзел Міхаіл Афанасьеў, у 21 – Аляксандр Макась і Уладзімір Шчэрба. Роўна ў палове матчаў – у 15 – згулялі Яўген Клапоцкі і Кірыл Дарашэнка. 12 разоў выходзіў на поле Міхаіл Калугін, 11 разоў – Максім Імерэкаў. Па 10 гульняў у актыве Ягора Хаткевіча, Дзмітрыя Клімовіча, Яна Афі і Джэліла Асані, па 9 матчаў правялі Валерый Фамічоў і Ілля Алексіевіч. 6 разоў абараняў вароты аўтазаводцаў Арцём Сарока, 5 разоў – Іван Канавалаў. Двойчы ў асноўным складзе выходзіў Юрый Паўлюкавец, і па адным разе – Саслан Гатагаў, Ілля Джугір і Ігнат Сідар.

У актыве аўтазаводцаў 43 забітых мяча. Лепшым бамбардзірам каманды стаў Ягор Зубовіч з 11 галамі. 9 галоў на рахунку Максіма Скавыша, 5 – Дзмітрыя Рэкіша, 4 – Аляксандра Макася. Па 3 разы адзначыліся забітымі мячамі Камо Аганісян і Сяргей Шапавал, па 2 разы – Андрэй Хачатуран і Міхаіл Калугін, па 1 разу – Аляксандр Паўлавец, Уладзімір Шчэрба і Кірыл Дарашэнка. 43-й мяч – гэта аўтагол Паўла Кірыльчыка з «Іслачы», самі ж тарпедаўцы па сваіх варотах не білі.

Лепшым распасоўшчыкам каманды і чэмпіянату стаў Дзмітрый Рэкіш, на рахунку якога 11 выніковых перадач. 5 галявых пасаў зрабіў Максім Скавыш, 4 – Ягор Зубовіч, па 3 – Камо Аганісян, Міхаіл Афанасьеў і Андрэй Хачатуран, па разе асісціравалі пры ўзяцці варот Аляксандр Паўлавец, Яўген Клапоцкі, Максім Імерэкаў, Сяргей Шапавал і Ілля Алексіевіч.

З 27 прапушчаных «Тарпеда» галоў 10 прапусціў Валерый Фамічоў, 9 – Іван Канавалаў, 7 – Ягор Хаткевіч, 1 – Арцём Сарока. У Ягора Хаткевіча і Арцёма Сарокі па 5 «сухіх» матчаў, 4 разы пакінуў свае вароты ў недатыкальнасці Валерый Фамічоў.

«Тарпеда-БЕЛАЗ» стаў самай дысцыплінаванай камандай чэмпіянату – аўтазаводцам было паказана 34 карткі, і ні разу гулец жодзінцаў не выдаляўся з поля. 5 папярэджанняў атрымаў Сяргей Шапавал, 4 – Уладзімір Шчэрба, па 3 – Яўген Клапоцкі, Максім Скавыш і Дзмітрый Рэкіш, па 2 – Аляксандр Паўлавец, Андрэй Хачатуран, Кірыл Дарашэнка, Аляксандр Макась і Ягор Зубовіч, па 1 – Валерый Фамічоў, Дзмітрый Клімовіч, Ян Афі, Міхаіл Афанасьеў, Ілля Алексіевіч, Камо Аганісян. Двойчы ў вароты аўтазаводцаў прызначаліся пенальці (абодва рэалізаваны) і двойчы самі тарпедаўцы прабівалі адзінаццаціметровыя ўдары (таксама абодва рэалізаваны).

У 2017 годзе камандай кіравалі два галоўных трэнера: у першым крузе – Ігар Крывушэнка, у другім – Алег Кубараў. Абодва настаўніка правялі па 15 гульняў чэмпіянату. Статыстыка Ігара Крывушэнка: 6 перамог, 6 нічыіх, 3 паражэнні, 24 ачкі, розніца мячоў 18-13. Статыстыка Алега Кубарава: 8 перамог, 3 нічыіх, 4 паражэнні, 27 ачкоў, розніца мячоў 25-14.

У Кубку Беларусі 2016/2017 «Тарпеда-БЕЛАЗ» спыніў выступ у сакавіку, на стадыі 1/4 фіналу. Пасля хатняй перамогі над «Слуцкам» (1:0, гол – Макась) аўтазаводцы на выездзе пацярпелі паражэнне з лікам 0:2. У Кубку Беларусі 2017/2018 на стадыі 1/16 фіналу «Тарпеда-БЕЛАЗ» абыграў «Смалявічы» (2:0, Зубовіч, Аганісян), аднак у 1/8 саступіў БАТЭ (1:2, Зубовіч) і выбыў з далейшага розыгрышу .

Акрамя таго, у 2017 годзе «Тарпеда-БЕЛАЗ» прыняў удзел у матчы за Суперкубак Беларусі, але не змог выйграць гэты трафей, прайграўшы БАТЭ з лікам 1:3 (Хачатуран з пенальці).

пятница, 01.12.2017 07:20
Актуальная інфармацыя

Міжсезонне 2017/2018

Каманду пакінулі: Ягор Хаткевіч, Арцём Сарока, Яўген Клапоцкі, Кірыл Дарашэнка, Камо Аганісян, Михаіл Афанасьеў, Дзмітрый Рэкіш, Максім Скавыш, Аляксандр Макась, Ягор Зубовіч

Каманду папоўнілі: Уладзімір Бушма, Міхаіл Бабічаў, Сяргей Карповіч, Сяргей Канцавы, Дзмітрый Юсаў, Аляксандр Катляроў, Уладзіслаў Клімовіч, Эдгар Аляхновіч

партнёры