Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна

Супернік быў мацней

 

У нядзельным матчы дублюючых складаў каманд «Тарпеда-БЕЛАЗ» і БАТЭ аднаму з супернікаў перамога патрэбна была да зарэзу – барысаўскія дублёры змагаюцца за малыя залатыя медалі. Тым не менш, хоць жодзінская каманда ўжо страціла ўсе турнірныя перспектывы, аўтазаводцы зусім не збіраліся папросту саступаць тры ачкі. І хоць у канчатковым выніку БАТЭ атрымаў перамогу, ды яшчэ і з буйным лікам, візіт у Жодзіна не стаў для яго лёгкай прагулкай.

Хто будзе гуляць першым нумарам у гэтым матчы – пра гэта не варта было і гадаць. У складзе аўтазаводцаў адсутнічала з-за дыскваліфікацый пара асноўных цэнтральных абаронцаў – Ілля Джугір і Ігнат Сідар, і цяжка было замяніць іх у поўнай меры Сцяпанам Макаравым, які гуляў не паводле сваёй пазіцыі, і не маючым пакуль вялікага вопыту Сяргеем Лабаноўскім. Ужо ў пачатку матчу менавіта праз цэнтральную зону прайшла перадача гульца нацыянальнай зборнай Грузіі Валяр’яна Гвіліі, і Антон Абрамовіч забіў Яўгену Абрамовічу.

Барысаўчане імкнуліся развіць поспех, але жодзінцы так проста не здаваліся. Хоць перавага была на баку гасцей, а гульня, галоўным чынам, ішла на гаспадарскай палове, лік больш за гадзіну заставаўся нязменным. Шмат у чым – дзякуючы Яўгену Абрамовічу, які браў мячы не толькі з гульні, але і пры прызначаным ў яго вароты пенальці. На 67-й хвіліне тарпедаўскі брамнік таксама змог парыраваць удар Андрэя Альшаніка, але на дабіванне першым паспеў барысаўчанін Кірыл Ермаковіч. А ледзь аўтазаводцы развялі мяч у цэнтры поля, далёкі ўдар Дзяніса Тропіна дасягнуў мэты.

Да гонару жодзінскіх дублёраў, пад няспынным націскам яны не рассыпаліся, і нават пры буйным рахунку не на сваю карысць да апошняга спрабавалі атакаваць і ствараць моманты ля варот БАТЭ. Так што гэтую паразу ад моцнага суперніка можна лічыць добрым вопытам.

5 лістапада, Жодзіна, матч першынства дублёраў.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ (д) – БАТЭ (д) – 0:3.
Галы: 0:1 – А. Абрамовіч, 5. 0:2 – Ермаковіч, 67. 0:3 – Тропін, 68.
На 60-й хвіліне Мухамедаў не рэалізаваў пенальці (Е. Абрамовіч парыраваў).
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Е. Абрамовіч (Сіліч, 80), Бялко, Лабаноўскі, С. Макараў (к), Канашонак, Кулінковіч, Багданаў, А. Макараў, Драчоў (Д. Каралёнак, 76), Цурко, Красноў.
БАТЭ: Свірскі, Манаенкаў, Кісель (к), Шкурдзюк, Малькевіч, Белезяк, Сень (Размысловіч, 79), Альшанік (Чычаў, 84), Гвілія (Тропін, 61), А. Абрамовіч (Ермаковіч, 46), Мухамедаў (Пацёмкін , 84).

воскресенье, 05.11.2017 18:59
Актуальная інфармацыя

Лепшыя бамбардзіры чэмпіяната             

1. Міхаіл Гардзейчук (БАТЭ) – 18                            
2. Павел Савіцкі (Нёман) – 15
3. Баян Дубаіч (Гарадзея) – 12
3. Антон Сарока (Дынама-Мінск) – 12
4. Егор Зубовіч (Тарпеда-БЕЛАЗ) – 11              

Лепшыя асістэнты чэмпіяната     

1. Ігар Стасевіч (БАТЭ) – 11
2. Дзмітрый Рэкіш (Тарпеда-БЕЛАЗ) – 10
3. Эдгар Аляхновіч (Шахцёр) – 8
3. Мікалай Януш (Шахцёр) – 8
3. Дзмітрый Лебядзеў (Гарадзея) – 8     

партнёры