Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна

«Суседскае дэрбі» будзе судзіць Аляксей Кульбакоў

 

Адбыліся судзейскія прызначэнні на гульні 28-га тура. Матч «Тарпеда-БЕЛАЗ» – БАТЭ будзе абслугоўваць пашыраная брыгада арбітраў у наступным складзе: Аляксей Кульбакоў (Гомель), Дзмітрый Жук (Мінск), Алег Маслянка (Кобрын), Дзмітрый Дзмітрыеў (Фаніпаль), Сяргей Гараюцін (Мінск), Сяргей Сцецурын ( Брэст). Інспектар матчу: Георгій Вярбіцкі (Слонім).

Аляксей Кульбакоў у чэмпіянатах Беларусі судзіў гульні з удзелам аўтазаводцаў ўжо 34 разы: 10 перамог, 12 нічыіх, 12 паразаў. Сярод гэтых матчаў былі і дзве сустрэчы жодзінцаў і барысаўчан: у 2012 годзе ў Жодзіна БАТЭ выйграў з лікам 2:0, а ў 2015 у Барысаве перамога з лікам 1:0 таксама дасталася «жоўта-сінім». У бягучым сезоне Аляксей Кульбакоў судзіў матч на Суперкубак, у якім «Тарпеда-БЕЛАЗ» саступіў БАТЭ з лікам 1:3. Таксама ў гэтым годзе гомельскі арбітр працаваў на матчы «Тарпеда-БЕЛАЗ» – «Гарадзея» (3:2).

среда, 01.11.2017 13:46
Актуальная інфармацыя

Лепшыя бамбардзіры чэмпіяната             

1. Міхаіл Гардзейчук (БАТЭ) – 18                            
2. Павел Савіцкі (Нёман) – 15
3. Баян Дубаіч (Гарадзея) – 12
3. Антон Сарока (Дынама-Мінск) – 12
4. Егор Зубовіч (Тарпеда-БЕЛАЗ) – 11              

Лепшыя асістэнты чэмпіяната     

1. Ігар Стасевіч (БАТЭ) – 11
2. Дзмітрый Рэкіш (Тарпеда-БЕЛАЗ) – 10
3. Эдгар Аляхновіч (Шахцёр) – 8
3. Мікалай Януш (Шахцёр) – 8
3. Дзмітрый Лебядзеў (Гарадзея) – 8     

партнёры