Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • «Тарпеда-БЕЛАЗ» арандаваў у «Шахцёра» паўабаронцу Эдгара Аляхновіча
    Падрабязнее
  • Алег Кубараў: «Усё, што намячалі, выканалі на сто адсоткаў»
    Падрабязнее
  • Першы турэцкі збор завершаны
    Падрабязнее

Сустрэчу ў Салігорску рассудзіць Ігар Крук

 

Адбыліся судзейскія прызначэнні на матчы 29-га тура. Матч «Шахцёр» – «Тарпеда-БЕЛАЗ» будзе абслугоўваць пашыраная брыгада арбітраў у наступным складзе: Ігар Крук, Аляксандр Вашкевіч (Маладзечна), Андрэй Філіповіч (Стоўбцы), дадатковыя суддзі Мікіта Пырэеў і Сяргей Гараюцін (абодва – Мінск), рэзервовы суддзя Кірыл Піліпавец (Мінск). Інспектар матчу: Генадзь Якубоўскі (Мінск). Дэлегат АБФФ: Аляксей Нерушкін (Мінск).

Раней Ігар Крук працаваў на 11 матчах з удзелам аўтазаводцаў: 1 перамога, 5 нічыіх, 5 паразаў. У бягучым сезоне гэта былі матчы БАТЭ – «Тарпеда-БЕЛАЗ» (0:0) і «Тарпеда-БЕЛАЗ» – «Слуцк» (1:1). Двойчы Ігар Крук судзіў паядынкі паміж «Шахцёрам» і «Тарпеда-БЕЛАЗам», абодва разы ў Салігорску: у 2011 годзе – перамога «Шахцёра» 1:0, у 2014 годзе – нічыя 0:0.

среда, 15.11.2017 15:04
Актуальная інфармацыя

Міжсезонне 2017/2018

Каманду пакінулі: Ягор Хаткевіч, Арцём Сарока, Яўген Клапоцкі, Кірыл Дарашэнка, Камо Аганісян, Михаіл Афанасьеў, Дзмітрый Рэкіш, Максім Скавыш, Аляксандр Макась, Ягор Зубовіч

Каманду папоўнілі: Уладзімір Бушма, Міхаіл Бабічаў, Сяргей Карповіч, Сяргей Канцавы, Дзмітрый Юсаў, Аляксандр Катляроў, Уладзіслаў Клімовіч, Эдгар Аляхновіч

партнёры