Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна

Сустрэчу з «Нафтанам» будзе судзіць Віталь Севасцьянік

 

Зроблены судзейскія прызначэння на матчы 21-га тура. Гульню «Тарпеда-БЕЛАЗ» – «Нафтан» будзе абслугоўваць судзейская брыгада ў наступным складзе: Віталь Севасцьянік (Гродна), Аляксей Вайцешонак (Асіповічы), Сяргей Гушча (Мінск), Мікалай Васько (Мінск). Інспектар матчу: Вадзім Жук (Мінск).

Раней Віталь Севасцьянік працаваў у якасці галоўнага арбітра на 20 матчах аўтазаводцаў у чэмпіянатах краіны – 6 перамог, 6 нічыіх, 7 паражэнняў. У бягучым сезоне ён судзіў хатнюю сустрэчу з брэсцкім «Дынама» (1:1). Сустрэчы жодзінцаў і навапалачан Віталь Севасцьянік абслугоўваў двойчы: у 2014 года ў Жодзіна «Нафтан» перамог з лікам 1:0, у 2016 годзе, таксама ў Жодзіне, верх атрымаў «Тарпеда-БЕЛАЗ» – 2:1.

пятница, 08.09.2017 12:29
Актуальная інфармацыя

ФК “ТАРПЕДА-БЕЛАЗ” АБ’ЯЎЛЯЕ НАБОР
У ГРУПУ ПАДРЫХТОЎКІ 2010 г.н.

Пачатак заняткаў – верасень.

Звяртацца па тэлефонах:
+375 44 477 29 62 (Міхал Дзям’янавіч Русак, трэнер)
5 10 49 (Вадзім Міхайлавіч Бразоўскі, начальник аддзела развіцця маладзежнага футбола)

партнёры