Афіцыйны сайт ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Хатняя перамога пасля двухмесячнага перапынку
    Падрабязнее
  • Вадзім Скрыпчанка пакінуў пасаду галоўнага трэнера ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ»
    Падрабязнее
  • «Тарпеда-БЕЛАЗ» абыграў «Арсенал»
    Падрабязнее

Свята, матацыклы і футбол

 

Кожнай восенню ў «аўтазаводцаў» абавязкова выпадае вельмі важны матч – у Дзень машынабудаўніка ён, як правіла, гуляецца дома, і мяркуецца, што жодзінскія футбалісты абавязкова павінны атрымаць у ім перамогу, каб павіншаваць сваіх заснавальнікаў і асноўную армію заўзятараў. А на гэты раз адзначаўся яшчэ і ня проста прафесійнае свята, а 70-гадовы юбілей Беларускага аўтазавода. Трэба было адпавядаць, не сапсаваць настрой заўзятарам. Да таго ж, сустрэча з непасрэдным канкурэнтам за месца пад еўракубкавым сонцам, якое мы ўсё яшчэ не страцілі, накладвала дадатковы адбітак адказнасці.

Напярэдадні матча грымелі па горадзе, а потым і па стадыёне маторы матацыклаў Harley Davidson, праехаўшых па вуліцы парадам са сцягамі БЕЛАЗа і «Тарпеда-БЕЛАЗа». Харлей – машына магутная, такую ж сілу і моц заўзятары «чорна-белы» хацлі бы бачыць і на поле ў выкананні сваёй каманды. І «аўтазаводцы» не абдурылі чаканні! Супраць «Віцебска», якія пераканаўча заявілі ў бягучым сезоне прэтэнзіі на высокія месцы, выступіў па-сапраўднаму моцны сапернік.

Тарпедаўцы ведалі – што і як ім трэба было рабіць, гэта было выразна відаць, і гэта падабалася. Яшчэ да таго, як Андрэй Хачатурян падабраў мяч на адскоку пасля выканання кутняга і транзітам праз Аляксандра Катлярова даставіў яго Жану По, а тэхнічны івуарыец выканаў мудрагелісты ўдар, які апынуўся не пад сілу галкіперу віцяблян, трыбуны ўжо громка выражалі задавальненне дзеяннямі сваёй каманды. Другі гол – зараз ужо ў выкананні самога Аляксандра Катлярова – выклікаў яшчэ больш эмоцый і цвёрдую веру ў перамогу. Яе не пахіснуў нават прызначаны ўжо ў кампенсаваны час адзінаццаціметровы ўдар у вароты Уладзіміра Бушмы, тым больш што ён і не адбыўся – параіўшыся з памочнікам, суддзя Яўген Навумаў адмяніў сваё першапачатковае рашэнне.

Пад апладысменты трыбун футбалісты адправіліся ў распранальні, а заўзятары не спяшаліся сыходзіць са сваіх месцаў -праздник для іх працягваўся. Трэба было яшчэ пад запальны канферанс Віталя Карпанава дачакацца розыгрышу выдатных прызоў у рамках рэкламнай гульні «Ідзем на футбол» сярод ўладальнікаў абанементаў. І, як мы і абяцалі загадзя, у гэты дзень на «Тарпеда» заўзятары пераканаліся – поспех ёсць! Хай і далей ён спадарожнічае і нашай камандзе, і яе заўзятарам!

ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – ВІЦЕБСК – 2:0.
30 верасня, Жодзіна, стадыён «Тарпеда», 2100 гледачоў.
Суддзя: Я.Навумаў (Мінск).
Галы: 1:0 – По, 20 (пас – Катляроў). 2:0 – Катляроў, 73 (пас – Ул.Клімовіч).
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Бушма, Аляхновіч, Салугін (Юсаў, 59), Катляроў, Хачатуран (к), Ул.Клімовіч (Гарбачык, 74), Шчэрба, Дз.Клімовіч, Канцавы, По (Мышэнка, 91+), Паўлавец.
Запасныя: Тымбур, Аффі, Лявіцкі, Бабічаў.
ВІЦЕБСК: Шчарбакоў, Клапоцкі, Навумаў (к), Карамушка, Золатаў, Вандерсон (Шкурын, 77), Мацвеенка, Печенін (Цевераў, 68), Старгародскі, Адамавіч (Волкаў, 87), Вяргейчык.
Запасныя: Гушчанкаі, Казлоў.
Папярэджанні: Салугін (5), Навумаў (75), Мацвеенка (81), Аляхновіч (87), Адамавіч (87), Шкурын (92+).

воскресенье, 30.09.2018 23:30
Актуальная інфармацыя

НАБОР В ГРУППЫ ПОДГОТОВКИ
2010, 2011 годов рождения

Обращаться по телефонам: 5-10-49 (Вадим Михайлович), 8-029-994-04-71 (Сергей Михайлович), 8-044-477-29-62 (Михаил Демьянович).

партнёры