Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна

Сяргей Шапавал: «Атрымалася ўсё не так, як хацелася»

 

Пасля замены Аляксея Панкаўца ў гульні з «Мінскам» Сяргей Шапавал прыняў капітанскую павязку, а пасля заканчэння матчу ўзяў слова ў зносінах з клубнай прэс-службай.

– На жаль, не ўдалося перамагчы і парадаваць сваіх заўзятараў. Хлопцы цалкам аддаваліся барацьбе, нагняталі, але так бывае, што атрымалася ўсё не так, як хацелася. Адкрыццём гульня мінчан для нас не стала, ведалі, што яны будуць дзейнічаць на контратаках, рыхтаваліся да гэтага, але …

У першым тайме ў нас не атрымліваліся дзеянні ў завяршальнай стадыі. Чаму? Цяпер цяжка сказаць. Будзем глядзець відэа, разбірацца і, натуральна, зробім правільныя высновы. Пасля перапынку трохі выправіліся, сталі больш напружваць, пачалі ўзнікаць моманты, і я лічу, што мы былі бліжэй да перамогі.

Пасля гульні прысутнічае нейкая недасказанасць, аднак трагедыі з гэтай нічыі, на мой погляд, рабіць не трэба. Неабходна рухацца далей, зрабіць працу над памылкамі і рыхтавацца да наступных матчаў. Бо ўжо праз пяць дзён нас чакае вельмі няпростая гульня ў Брэсце.

І яшчэ, хачу папрасіць прабачэння перад нашымі заўзятарамі, якія, зразумела, чакалі ад нас толькі перамогі, і падзякаваць ім за падтрымку падчас матчу і добрыя словы пасля яго.

вторник, 24.10.2017 10:28
Актуальная інфармацыя

Лепшыя бамбардзіры чэмпіяната             

1. Міхаіл Гардзейчук (БАТЭ) – 18                            
2. Павел Савіцкі (Нёман) – 15
3. Баян Дубаіч (Гарадзея) – 12
3. Антон Сарока (Дынама-Мінск) – 12
4. Егор Зубовіч (Тарпеда-БЕЛАЗ) – 11              

Лепшыя асістэнты чэмпіяната     

1. Ігар Стасевіч (БАТЭ) – 11
2. Дзмітрый Рэкіш (Тарпеда-БЕЛАЗ) – 10
3. Эдгар Аляхновіч (Шахцёр) – 8
3. Мікалай Януш (Шахцёр) – 8
3. Дзмітрый Лебядзеў (Гарадзея) – 8     

партнёры