Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Запрашаем на матч завяршэння сезону!
    Падрабязнее
  • «Шахцёр» пераможаны, гонка працягваецца!
    Падрабязнее
  • Іван Канавалаў, Міхаіл Калугін і Ян Афі правялі ўрок футбола ў СШ №5
    Падрабязнее

Сяргей Шапавал: «Як мінімум на нічыю мы найгралі»

 

Паўабаронца Сяргей Шапавал распавёў прэс-службе ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» аб гульні з «Дынама», атрыманай траўме і жоўтай картцы, з-за якой прапусціць паядынак з «Віцебскам».

– Лічу, што ў гэтым матчы нам крыху не пашанцавала. Мы доўгі час практычна без памылак выконвалі трэнерскую ўстаноўку кампактна абараняцца і рабіць акцэнт на хуткія атакі. Забей ў другім тайме Максім Скавыш – і, напэўна, канчатковы лік быў бы іншым. Так што як мінімум на нічыю мы найгралі. А што тычыцца спёкі, то ўмовы былі аднолькавыя для абедзвюх каманд. Вядома, калі б матч пачынаўся ў вячэрні час, то, на мой погляд, ад гэтага выйгралі б усе – футбалісты хутчэй бы рухаліся, а заўзятарам было б больш камфортна назіраць за гульнёй.

– Падчас матчу камандныя медыкі аказвалі табе дапамогу прама на полі. Усё нармальна?

– Пакуль гуляў, траўма мяне асабліва не турбавала. Падмарозілі – і ў бой. На эмоцыях і ўвагі на гэта практычна не звяртаў. Зараз ёсць невялікі ўшыб і пакуль нічога канкрэтнага сказаць не магу, але вельмі хочацца спадзявацца, што да наступнага матчу ўсё будзе добра.

– Так, але дапамагчы сваёй камандзе ты зможаш толькі 25 жніўня ў Магілёве…

– Гэта так. Атрыманая мной у гульні з «Дынама» жоўтая картка, на жаль, стала чацвёртай, і я буду вымушаны прапусціць хатні паядынак з «Віцебскам». Гэты «гарчычнік» атрымаўся нейкім дурным. У барацьбе з Сарокай мне падалося, што ўсё было згуляна чыста, аднак пачуўся судзейскі свісток. А паколькі і да гэтага было шмат падобных спрэчных момантаў, і ў мяне ўжо накіпела, я на эмоцыях адкінуў мяч і практычна адразу зразумеў, што дапусціў памылку. Не заўсёды атрымліваецца стрымліваць эмоцыі, калі знаходзішся ў гульнявым эпізодзе. Натуральна, вельмі засмучаны, што падвёў каманду, але час назад не павярнуць.

вторник, 15.08.2017 12:27
Актуальная інфармацыя

Лепшыя бамбардзіры чэмпіяната             

1. Міхаіл Гардзейчук (БАТЭ) – 18                            
2. Павел Савіцкі (Нёман) – 14
3. Антон Сарока (Дынама-Мінск) – 12
4. Егор Зубовіч (Тарпеда-БЕЛАЗ) – 11              

Лепшыя асістэнты чэмпіяната     

1. Ігар Стасевіч (БАТЭ) – 11
2. Дзмітрый Рэкіш (Тарпеда-БЕЛАЗ) – 10
3. Эдгар Аляхновіч (Шахцёр) – 8
3. Мікалай Януш (Шахцёр) – 8     

партнёры