НАБОР В ГРУППЫ ПОДГОТОВКИ
2010, 2011 годов рождения
Обращаться по телефонам: 5-10-49 (Вадим Михайлович), 8-029-994-04-71 (Сергей Михайлович), 8-044-477-29-62 (Михаил Демьянович).
«Тарпеда-БЕЛАЗ» прапускаў чарговы тур у сувязі з тым, што мінскае «Тарпеда» спыніла ўдзел у чэмпіянаце, але гульня на жодзінскім стадыёне ўсё ж адбылася. Таварыская. Супернікам «аўтазаводцаў» стала бабруйская «Белшына», якая таксама прапускала тур чэмпіянату першай лігі з-за нерытмічнага календара.
Матч атрымаўся баявым, з дастатковай колькасцю вострых момантаў. Гаспадары мелі перавагу, якая і выявілася ў двух забітых мячах, але госці не саступалі ім у настроі і жаданні.
Гульня напэўна пайшла на карысць абедзвюм камандам, дазволіўшы захаваць гульнявой рытм і даць магчымасць праявіць сябе тым гульцам, хто атрымлівае не так шмат часу ў афіцыйных гульнях. Так, некалькі вядучых футбалістаў жодзінскай каманды і зусім глядзелі матч з трыбуны.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – БЕЛШЫНА – 2:0
31 жніўня, Жодзіна, стадыён «Тарпеда», таварыскі матч.
Галы: 1:0 – Юсаў, 34. 2:0 – Гарбачык, 87.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Гарбуноў (Казлоў, 46), Мішчанка (Ясковіч, 40), Афі (Кузьмянок, 46), Алісейка, Лявіцкі, Прэмудраў, Нікалаевіч, Клімовіч, Салавей (Гарбачык, 46), По, Юсаў.
НАБОР В ГРУППЫ ПОДГОТОВКИ
2010, 2011 годов рождения
Обращаться по телефонам: 5-10-49 (Вадим Михайлович), 8-029-994-04-71 (Сергей Михайлович), 8-044-477-29-62 (Михаил Демьянович).