Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Запрашаем на матч завяршэння сезону!
    Падрабязнее
  • «Шахцёр» пераможаны, гонка працягваецца!
    Падрабязнее
  • Іван Канавалаў, Міхаіл Калугін і Ян Афі правялі ўрок футбола ў СШ №5
    Падрабязнее

«Тарпеда-БЕЛАЗ» арандаваў у «Шахцёра» Іллю Алексіевіча

 

Паўабаронца Ілля Алексіевіч (1991 г.н.) будзе да канца сезону выступаць за «Тарпеда-БЕЛАЗ». Футбаліст узяты ў арэнду ў салігорскага «Шахцёра», супраць якога, па дамове паміж клубамі, гуляць ён не зможа.

Ілля Алексіевіч – выхаванец жодзінскага футбола, і сваю кар’еру ён пачынаў у «Тарпеда». Затым выступаў за «Гомель» і БАТЭ, а ў 2016 годзе перайшоў у грэцкі «Панетолікас», за які з-за траўмы правёў толькі тры матчы. Цяперашняй зімой заключыў кантракт з «Шахцёрам», а ў апошні дзень летняга трансфернага акна адправіўся ў арэнду ў родны горад.

У матчы са «Слуцкам» Алексіевіч ужо быў уключаны ў заяўку, але ў сувязі з тым, што яшчэ занадта мала часу правёў у камандзе, на поле не выйшаў.

воскресенье, 06.08.2017 23:01
Актуальная інфармацыя

Лепшыя бамбардзіры чэмпіяната             

1. Міхаіл Гардзейчук (БАТЭ) – 18                            
2. Павел Савіцкі (Нёман) – 14
3. Антон Сарока (Дынама-Мінск) – 12
4. Егор Зубовіч (Тарпеда-БЕЛАЗ) – 11              

Лепшыя асістэнты чэмпіяната     

1. Ігар Стасевіч (БАТЭ) – 11
2. Дзмітрый Рэкіш (Тарпеда-БЕЛАЗ) – 10
3. Эдгар Аляхновіч (Шахцёр) – 8
3. Мікалай Януш (Шахцёр) – 8     

партнёры