Афіцыйны сайт ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Жодзіна

«ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» – бронзавыя прызёры чэмпіянату!

 

У галавакружным паядынку ў матчы апошняга тура каманда «Тарпеда-БЕЛАЗ» вырвала перамогу ў «Віцебска» і ў завочнай спрэчцы за трэцяе месца абыйшла «Нёман» і брэсцкае «Дынама». Такім чынам, упершыню ў гісторыі чэмпіянатаў Беларусі «аўтазаводцы» ўзышлі на п’едэстал!

Дзякуем за гарачую падтрымку ў Віцебску нашых балельшчыкаў і віншуем з заваяваннем бронзавых медалёў ўсіх прыхільнікаў «чорна-белых»!

ВІЦЕБСК – ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – 2:3.
28 лістапада, Віцебск, ЦСК «Віцебскі», 745 гледачоў.
Суддзя: А. Кургхелі (Гомель).
Галы: 0:1 – Анцілеўскі, 8. 1:1 – Мацвеенка, 14. 1:2 – Рамас, 51. 2:2 – Чарвякоў, 79. 2:3 – Вялозу, 86.
ВІЦЕБСК: Сарока, Скітоў (к) (Васільеў, 71), Вандэрсан, Каленчук, Цевераў, Мацвеенка, Клапоцкі, Чалаў, Волкаў, Вяргейчык (Чарвякоў, 66), Скібскі (Назаранка, 46).
Запасныя: Гушчанка, Кац, Сезар, Дробыш, Масесаў.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Бушма, Усцінаў, Габоўда, Рамас, Хачатуран (к), Вялозу, Бардачоў, Аўссі (Паўлюкавец, 55), Капленка, Яшын, Анцілеўскі (Афанасьеў, 77).
Запасныя: Казлоў, Астахаў, Нікалаевіч, Алісейка, Шчэрба.
Папярэджанні: Волкаў (47), Мацвеенка (83) / Яшын (34).
Выдаленне: Вялозу (87).

воскресенье, 29.11.2020 01:01
Актуальная інфармацыя

НАБОР В ГРУППЫ ПОДГОТОВКИ
2010, 2011 годов рождения

Обращаться по телефонам: 5-10-49 (Вадим Михайлович), 8-029-994-04-71 (Сергей Михайлович), 8-044-477-29-62 (Михаил Демьянович).

партнёры