Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна

«Тарпеда-БЕЛАЗ» і «Арсенал» абмяняліся перамогамі

 

Адразу два матчы з адным і тым жа супернікам правялі сёння тарпедаўцы ў Турцыі. У Белеку яны згулялі двума складамі з тульскім «Арсеналам». Нагадаем, што мінулай восенню «аўтазаводцы» і «пушкары» ужо сустракаліся ў таварыскім матчы ў Туле, і тады гульня не выявіла пераможцу – 0:0. А вось на гэты раз забітых мячоў хапала, але па суме дзвюх сустрэч выходзіць, што «Тарпеда-БЕЛАЗ» і «Арсенал» зноў разышліся фактычна мірам, кожны атрымаўшы па перамозе. Хіба што наша вікторыя апынулася больш вялікай.

Спачатку на газон выйшлі другія склады. Зрэшты, калі ў «Арсенала» гэта былі, у асноўным, гульцы, якія атрымліваюць недастаткова гульнявога часу альбо набіраючыя форму пасля траўмаў, то ў складзе «Тарпеда» пераважалі ўчорашнія дублёры і гульцы, якія знаходзяцца на праглядзе. Пры гэтым з-за пашкоджання, атрыманага Дзмітрыем Бялко, зачыняць пазіцыю крайняга абаронцы нават прыйшлося трэнеру Паўлу Яўсеенка (а перад самым канцом матча на полі з’явіўся яшчэ адзін прадстаўнік трэнерскага штаба – Мікалай Кашэўскі). Увогуле, склад тулякоў у заяўцы здаваўся больш моцным, што і пацвердзілася на поле – «Арсенал» валодаў ініцыятывай і тэрытарыяльнай перавагай. Тым не менш, «аўтазаводцы» склалі «збройнікам» годную канкурэнцыю, адчайна абараняліся і не далі суперніку магчымасці паразіць свае вароты з гульні. Шкада, пры гэтым дапусцілі парушэнні правілаў у сваёй штрафной. Івану Канавалаву ўдалося адбіць адзін адзінаццаціметровы ўдар, але другі пенальці тулякі ўсё ж змаглі рэалізаваць. Гэты гол і вырашыў зыход паядынку.

13 лютага, Турцыя, Белек. Таварыскі матч.
АРСЕНАЛ – ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – 1:0.
Гол: 1: 0 – Рас
іч, 36-пен.
АРСЕНАЛ: Обух
аў, Хагуш, Дзянісаў, Берхамаў, Аляксандраў, Максімаў, Расіч, Аджоеў, Шаўчэнка, Сунзу (Буранаў, 68), Навасельцаў.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Канавалаў (Абрамовіч, 60), Калугін, Афф
і, Канцавы, Яўсеенка, Сідар (Шапавал, 68), Казачок, Мішчанка (Кашэўскі, 82), Мухамадшарыфі (Багданаў, 80), Красноў, Мілавіч.

У галоўным матчы гэтага гульнявога дня сышліся ўжо асноўныя склады жодзінцаў і тулякоў. І тут, здавалася б, па імёнах у расейцаў была перавага, але … так толькі здавалася. Бадай, толькі ў першай чвэрці матчу «Арсенал» меў відавочную тэрытарыяльную перавагу, але так і не здолеў перавесці яе ў гульнявую, спатыкаючыся аб тарпедаўскую абарону. А «аўтазаводцы» паступова асвоіліся, наладзілі якасны выхад з абароны і пачалі раз за разам ствараць небяспечныя моманты ля варот суперніка. Спачатку гэта абярнулася для іх перспектыўным штрафным – і хоць Дзмітрый Клімовіч трапіў у «сценку», атака другім тэмпам увянчалася поспехам. Падача з флангу Уладзіміра Шчэрбы знайшла ў штрафной Аляксандра Паўлаўца, і той з развароту нанёс моцны і дакладны ўдар. Так што на перапынак з перавагай сыходзілі ўжо тарпедаўцы.

У другім тайме кінуты ў прарыў Дзмітрый Юсаў прабіў у галкіпера, а адскочыўшы мяч дабіў у сетку Павел Далгоў. Але доўга атрымліваць асалоду ад «камфортнага» ліку не прыйшлося – тарпедаўцы не змаглі «выштурхаць» гульцоў «Арсенала» з сваёй штрафной падчас зацягнуўшайся аблогі, і Эванс Кангва нечаканым ударам «нажніцамі» заспеў знянацку Уладзіміра Бушму. Але ў гэты момант жодзінцы нават не сталі думаць аб утрыманні ліку, працягваючы арганізоўваць хуткія і дзёрзкія рэйды ва ўладанні тулякоў. І вось далёкая перадача са сваёй паловы поля ў выкананні Аляксандра Паўлаўца знаходзіць на подступах да штрафной «кананіраў» Аляксандра Катлярова. Брамнік ідзе на перахоп, але не паспявае, і тарпедаўскі навабранец перакідае праз яго мяч у вароты. Зноў «Тарпеда-БЕЛАЗ» вядзе два мяча! Адквітаць «Арсенал» змог яшчэ толькі адзін – Арцём Дзюба мог забіваць і сам, але не пашкадаваў аддаць мяч Кангве, і замбіец зрабіў галявы дубль. Аднак гэта не дапамагло расійскаму клубу сысці ад паразы.

13 лютага, Турцыя, Белек, Таварыскі матч.
АРСЕНАЛ – ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – 2:3.
Гол: 0:1 – Паўлавец, 34 (пас – Шчэрба). 0:2 –
Далгоў, 53. 1:2 – Кангва, 54. 1:3 – Катляроў, 70 (пас – Паўлавец). 2:3 – Кангва, 80.
АРСЕНАЛ: Левашо
ў, Грыгалава, Альварэс, Бяляеў, Камбараў, Чаўшыч, Гарбаценка, Ткачоў, Кангва, Дзюба, Джорджавіч.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Бушма, Карповіч, Паўлавец, Д
з. Клімовіч, Шчэрба, Бабічаў, Алексіевіч (Шапавал, 58), Ул. Клімовіч, Катляроў, Юсаў, Далгоў.

вторник, 13.02.2018 20:04
Актуальная інфармацыя

Міжсезонне 2017/2018

Каманду пакінулі: Ягор Хаткевіч, Арцём Сарока, Яўген Клапоцкі, Кірыл Дарашэнка, Камо Аганісян, Михаіл Афанасьеў, Дзмітрый Рэкіш, Максім Скавыш, Аляксандр Макась, Ягор Зубовіч

Каманду папоўнілі: Уладзімір Бушма, Міхаіл Бабічаў, Сяргей Карповіч, Сяргей Канцавы, Дзмітрый Юсаў, Аляксандр Катляроў, Уладзіслаў Клімовіч

партнёры