Афіцыйны сайт ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Жодзіна

«Тарпеда-БЕЛАЗ» і «Віцебск» узялі па адным ачку

 

Матч 26-га тура, які адбыўся ў нядзелю ў Віцебску, не выявіў пераможцу. Можна было б сказаць, што каманды разышліся мірам, але такое вызначэнне не вельмі падыходзіць да баявога характару паядынку.

Склад «аўтазаводцаў» на гэты матч зведаў сур’ёзныя змены па двух прычынах: траўмы Андрэя Хачатурана і Марка Абрадавіча і няўдалая гульня ў абароне ў мінулым туры. На гэты раз згулялі «на нуль», вось толькі і самі забіць не змаглі, хоць магчымасці для гэтага былі. Актыўна дзейнічаў на вастрыні нападу Дзмітрый Юсаў, але яго перайграў ў некалькіх момантах галкіпер «Віцебску» Дзмітрый Гушчанка. Наогул, варатары ў гэты дзень былі на вышыні, ратуючы свае каманды – і абодва па праву былі прызнаныя лепшымі гульцамі матчу.

Вынік – нічыя, але «Тарпеда-БЕЛАЗ» усё ж быў ледзь бліжэй да перамогі. І нават паспеў адсвяткаваць яе ў дадатковы час, але арбітр, параіўшыся з памочнікам, адмяніў гол Арцёма Салаўя, нібыта забіты з афсайду.

ВІЦЕБСК – ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – 0:0
27 кастрычніка, Віцебск, ЦСК «Віцебскі», 1970 гледачоў.
Суддзя: А.Васілевіч.
ВІЦЕБСК: Гушчанка, Скітаў (к) (Дыега, 23), Вандэрсан, Пячэнін, Казлоў, Мацвеенка, Хубуція, Чалаў, Гурэнка (Старгародскі, 69), Золатаў, Пруднікаў (Волкаў, 81).
Запасныя: Жураў, Цевераў, Карамушка, Басарыя.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Бушма (к), Афі, Прэмудраў (Нікалаевіч, 64), Мышэнка (По, 39), Букорац, Клімовіч, Юсаў, Алісейка, Гарбачык (Салавей, 85), Бягуноў, Шчадзін.
Запасныя: Сіліч, Лявіцкі, Кузьмянок, Мішчанка.
Папярэджанні: Волкаў (82) / Мышэнка (32), Салавей (93+), Алісейка (94+).

воскресенье, 27.10.2019 19:55
Актуальная інфармацыя

НАБОР В ГРУППЫ ПОДГОТОВКИ
2010, 2011 годов рождения

Обращаться по телефонам: 5-10-49 (Вадим Михайлович), 8-029-994-04-71 (Сергей Михайлович), 8-044-477-29-62 (Михаил Демьянович).

партнёры