Афіцыйны сайт ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Другі раз за сезон разграмілі «Дынама»
    Падрабязнее
  • «Тарпеда-БЕЛАЗ» і «Віцебск» узялі па адным ачку
    Падрабязнее
  • Хет-трык Камароўскага не пакінуў шанцаў «аўтазаводцам»
    Падрабязнее

«Тарпеда-БЕЛАЗ», маючы колькасную перавагу, прайграў «Іслачы»

 

Практычна ўвесь матч «Тарпеда-БЕЛАЗ» гуляў у большасці, пасля таго як абаронца «Іслачы» Аляксей Янушкевіч недазволеным прыёмам перапыніў выхад Валерыя Гарбачыка сам-насам з брамнікам і быў выдалены. Практычна ўвесь матч «Тарпеда-БЕЛАЗ» аблажыў чужую палову поля, спрабуючы даціснуць адчайна супраціўляўшагася суперніка. Не атрымалася. І мала таго, бліжэй да фінальнага свістку «аўтазаводцы» прапусцілі контратаку «ваўкоў», а разам з ёй і гол у свае вароты. Як вынік – паражэнне, балючы ўдар і па турнірнаму становішчу, і па самалюбстве, і па перспектывах.

Прайграўшы непасрэднаму канкурэнту, «Тарпеда-БЕЛАЗ» істотна ўскладніў сабе жыццё: мала таго, што адпусцілі групу лідэраў і дазволілі дагнаць сябе шэрагу каманд, дык яшчэ і на бліжэйшыя гульні атрымалі праблемы са складам. Не абыйшлося і ў «аўтазаводцаў» без выдалення: чырвоную картку за два папярэджання ўбачыў перад сабой Стэфан Букорац; з улікам чатырохматчавай дыскваліфікацыі Кірылы Прэмудрава, у апорнай зоне ўтварылася пралом. А тут яшчэ і невядомыя перспектывы траўмаванага ў матчы з «Іслаччу» Дэніса Олсана. Словам, ніякага пазітыву. Балазе, цяпер чэмпіянат бярэ паўзу, ёсць час прыйсці ў сябе.

ІСЛАЧ – ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – 1:0
31 мая, Мінск, стадыён ФК «Мінск», 1250 гледачоў.
Суддзя: В.Севасцьянік (Гродна).
Гол: Янсане, 81.
ІСЛАЧ: Хаткевіч, Янушкевіч, Макараў (Слабашэвіч, 94+), Камароўскі (к), Карповіч, Рэкіш (Шагойка, 72), Тэа Майя (Бычанок, 86), Стывен, Канцавы, Джон, Янсане.
Запасныя: Куршубадзе, Папуш, Агекян, Красноў.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Гарбуноў, Аффі, Олсан (Лявіцкі, 62), Мышэнка, Букорац, Хачатуран (к), Клімовіч (Мікалаевіч, 66), Шчэрба, По (Салавей, 55), Гайдучык, Гарбачык.
Запасныя: Бушма, Лукашэвіч, Юсаў, Кузьмянок.
Папярэджанні: По (12), Букорац (26), Макараў (61).
Выдаленні: Янушкевіч (8), Букорац (91+).

суббота, 01.06.2019 00:39
Актуальная інфармацыя

НАБОР В ГРУППЫ ПОДГОТОВКИ
2010, 2011 годов рождения

Обращаться по телефонам: 5-10-49 (Вадим Михайлович), 8-029-994-04-71 (Сергей Михайлович), 8-044-477-29-62 (Михаил Демьянович).

партнёры