Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна

«Тарпеда-БЕЛАЗ» прайграў «Іслачы»

 

Першы матч другога круга – ён жа першы матч аўтазаводцаў пад кіраўніцтвам новага трэнера – ня задаўся. На выездзе ў Мінску «Тарпеда-БЕЛАЗ» саступіў «Іслачы» з тым жа лікам, з якім у стартавай гульні чэмпіянату адолеў гэтага суперніка – 2:1.

Па роўнай у цэлым гульні перамога дасталася таму, хто менш памыляўся. Тарпедаўцы абодва разы пры ўзяцці сваіх варот не лепшым чынам дзейнічалі ў абароне, дазволіўшы у першым тайме выйсці адзін на адзін з брамнікам Дзмітрыю Камароўскаму, а ў другім – з лініі штрафной адправіць мяч па крутой дузе ў вароты Артуру Слабашэвічу. Сваімі ж момантамі аўтазаводцы распарадзіцца не змаглі, хоць і былі блізкія да гэтага Міхаіл Афанасьеў, Аляксандр Макась і хвостка прабіўшы са штрафнога Яўген Клапоцкі.

Свой адзіны ў гэтай гульні мяч «Тарпеда-БЕЛАЗ» забіў не без «дапамогі» суперніка – пасля розыгрышу гасцямі вуглавога абаронца «Іслачы» Павел Кірыльчык «падкарэктаваў» ўдар Дзмітрыя Рэкіша у сетку ўласных варот. Аўтагол падшпіліў аўтазаводцаў, прымусіў паверыць у тое, што вынік яшчэ можна выратаваць, і завяршальны адрэзак матчу жодзінская каманда правяла актыўна і востра. Аднак «Іслач» адчайна абаранялася і здолела ўтрымаць пераможны лік.

29 ліпеня, Мінск, стадыён ФК «Мінск», 150 гледачоў. Суддзя: Н.Пырэеў (Мінск).
ІСЛАЧ – ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – 2:1.
ІСЛАЧ: Туранок, Ясюкевіч, Кірыльчык, Папуш, Зюлеў, Бубноў (Валееў, 85), Патоцкі, Слабашэвіч, Блізнюк (Лынькоў, 77), Камароўскі, Халадзінскі (к) (Пабудзей, 17).
Запасныя: Белы, Тараканаў, Фядотаў, Шагойка.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Хаткевіч, Клапоцкі, Аганісян, Панкавец (к), Шапавал, Макась, Дарашэнка (Зубовіч, 55), Хачатуран, Скавыш, Паўлавец, Афанасьеў (Рэкіш, 63).
Запасныя: Абрамовіч, Сідар, Красноў, Шчэрба, Джугір.
Папярэджанні: Зюлеў (73), Рэкіш (90+2).

Трэнерскія каментары:

Алег Кубараў ( «Тарпеда-БЕЛАЗ»):
– Віншую «Іслач» з перамогай. Яны яе заслужылі, а мы нарабілі шмат памылак, пасля якіх атрымлівалі небяспечныя контратакі і прапушчаныя галы.

Віталь Жукоўскі ( «Іслач»):
– Тыдзень быў нервовы. Даводзілася вырашаць фінансавыя пытанні. Атрымалася адгадаць тактычную схему суперніка. Прыйшоў новы трэнер, які гуляў у асноўным па схеме ў чатыры абаронцы, а папярэдні гуляў у тры. Але, як я выказаў здагадку, Алег Кубараў – вопытны трэнер, які не стане мяняць у першай гульні камандную тактычную схему. Так і атрымалася. А гульня атрымалася роўнай. Нам істотна ўскладніла становішча траўма Халадзінскага, які знаходзіцца цяпер у добрай форме, якога нарэшце пачала адчуваць каманда і які, я думаю, сёння мог скарыстацца сваімі шанцамі. А так, гульня атрымалася роўнай. Мы забілі, потым у другім тайме забілі прыгожы гол, пасля чаго пачаўся звыклы ўжо мандраж. Калі хлопцы разумеюць, што знаходзяцца ў зоне вылету, а на гарызонце маячыць перамога – пачынаецца «трасагузка». У той час, калі трэба гуляць у футбол, мы пачынаем адбівацца. За гэта ў чарговы раз былі пакараныя – прапусцілі гол.

суббота, 29.07.2017 23:30
Актуальная інфармацыя

ФК “ТАРПЕДА-БЕЛАЗ” АБ’ЯЎЛЯЕ НАБОР
У ГРУПУ ПАДРЫХТОЎКІ 2010 г.н.

Пачатак заняткаў – верасень.

Звяртацца па тэлефонах:
+375 44 477 29 62 (Міхал Дзям’янавіч Русак, трэнер)
5 10 49 (Вадзім Міхайлавіч Бразоўскі, начальник аддзела развіцця маладзежнага футбола)

партнёры