Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна

«Тарпеда-БЕЛАЗ» прайшоў у 1/8 Кубка Беларусі

 

У 1/16 Кубка Беларусі аўтазаводцам дастаўся ў сапернікі лідэр першай лігі «Смалявічы-СТІ». Тым не менш, «Тарпеда-БЕЛАЗ» без асаблівых праблем аформіў сабе пуцёўку ў наступную стадыю. Хіба што трэнерскі штаб жодзінцаў не мог дазволіць сабе раскоша выставіць на кубкавы матч рэзервовы склад, як гэта зрабілі некаторыя клубы вышэйшай лігі, якія сустракаліся з камандамі трэцяга дывізіёна. На газон стадыёна «Азёрны» у Смалявічах выйшлі тыя ж гульцы, што здабывалі перамогу ў Мазыры.

Відовішчнага паядынку не выйшла – не жадаўшыя рызыкаваць тарпедаўцы аддалі перавагу дзеянням на контратаках. Гаспадары, на якіх вынік асабліва не ціснуў, адзначыліся стараннем і жаданнем, але прарваць абарону гасцей ім атрымалася лічаныя разы.

«Тарпеда-БЕЛАЗ» забіў у сярэдзіне першага тайма – пасля выканання «стандарту» Дзмітрыям Рэкішам дакладна прабіў па варотах галавой Ягор Зубовіч. «Хісткі» лік пратрымаўся да сярэдзіны другога тайма, а затым Камо Аганісян зрабіў імклівы праход ад цэнтра поля з завяршальным ударам, з якім брамнік ня здолеў здужыць, і ўсе сумневы адносна выніку матчу практычна адпалі.

Смалявічы-СТІ – ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – 0:2
8 ліпеня, Смалявічы, стадыён «Азёрны», 900 гледачоў.
Суддзя: С.Лабацэвіч (Віцебск).
Смалявічы-СТІ: Алісевіч, Васілёнак, Гарбачык (Ануфрыеў, 81), Карніцкі (Байдук, 58), Варанкоў (к) (Леўкавец, 81), Шкабара, Русак (Кавалюк, 62), Шамрук, Дземідовіч, Сцяпанаў (Трухаў, 61 ), Чыкіда.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Хаткевіч, Клапоцкі, Аганісян, Панкавец (к), Шапавал, Дарашэнка (Афанасьеў, 57), Скавыш (Макась, 57), Рэкіш (Хачатуран, 46), Зубовіч (Красноў, 83), Шчэрба (Асані, 88 ), Паўлавец.
Галы: 0:1 – Зубовіч, 25. 0:2 – Аганісян, 77.

суббота, 08.07.2017 21:02
Актуальная інфармацыя

ФК “ТАРПЕДА-БЕЛАЗ” АБ’ЯЎЛЯЕ НАБОР
У ГРУПУ ПАДРЫХТОЎКІ 2010 г.н.

Пачатак заняткаў – верасень.

Звяртацца па тэлефонах:
+375 44 477 29 62 (Міхал Дзям’янавіч Русак, трэнер)
5 10 49 (Вадзім Міхайлавіч Бразоўскі, начальник аддзела развіцця маладзежнага футбола)

партнёры